Міхайла Грамыка
Міхайла Грамыка | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | М. Абданк[1], Міх. Абданк[1] і Міхаіл Абданк[1] |
Дата нараджэння | 31 кастрычніка (12 лістапада) 1885 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 чэрвеня 1969 (83 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Ліда Рытар[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхайла (Міхаіл Аляксандравіч) Грамы́ка (31 кастрычніка (12 лістапада) 1885, в. Чорнае Рэчыцкі павет, Мінская губерня, цяпер Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць — 30 чэрвеня 1969, Хімкі, Маскоўская вобласць) — беларускі пісьменнік, вучоны-геолаг, педагог.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]У час вучобы ў Магілеўскай гімназіі ўдзельнічаў у рабоце нелегальнага гуртка, які знаходзіўся пад уплывам магілеўскай арганізацыі РСДРП. У 1905 паступіў у Маскоўскі ўніверсітэт на медыцынскі факультэт, затым перавёўся на фізіка-матэматычны па спецыяльнасці геалогія. Удзельнічаў у маскоўскім снежаньскім паўстанні (1905). У 1906—1907 уваходзіў у сялянскую арганізацыю пры Магілеўскім акруговым камітэце РСДРП. Пасля заканчэння ўніверсітэта (1911) настаўнічаў у Адэсе ў прыватным камерцыйным вучылішчы, у жаночых гімназіях.
З 1917 удзельнічаў у рабоце культурна-асветніцкай арганізацыі беларускіх бежанцаў «Беларускі гай», у 1920 быў загадчыкам школы-інтэрната для беларусаў-бежанцаў. У 1921—1930 гадах працаваў у Інбелкульце, выкладаў геалогію ў Белпедтэхнікуме, быў дацэнтам кафедры геалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Арыштаваны ДПУ БССР 13.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі»; паводле пастановы Калегіі ДПУ БССР ад 10.4.1931 высланы ў Іванава-Вазнясенск на 5 гадоў. Пасля сканчэння тэрміна высылкі ў 1936 выехаў з сям’ёй у Мурманскую вобласць (Кіраўск, затым у 1941—1945 — Чусаў Гарадок). У 1945—1948 жыў у Іжэўску, працаваў у Запалярным горным тэхнікуме. Потым жыў у Пермскай вобласці і Удмурціі. Рэабілітаваны 15.11.1957. Апошнія гады жыў у Хімках.
Навукова-даследчыцкая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Распрацоўваў беларускую навуковую тэрміналогію у галіне геаграфіі, геалогіі, грунтоў і хіміі (з М. Азбукіным). Апублікаваў на беларускай мове падручнікі «Пачатковая геаграфія» (1923, 4 выданні), «Уводзіны ў навуку аб неарганічнай прыродзе» (ч. 1 — Крышталаграфія, ч. 2 — Мінералогія, 1926).
Адным з першых браў удзел у пошуках нафты на Палессі.
-
«Пачатковая географія». 1928
-
«Уводзіны ў навуку аб неарганічнай прыродзе. Частка 1. Крышталяграфія». 1926
-
«Уводзіны ў навуку аб неарганічнай прыродзе. Частка 1. Мінералогія». 1926
Літаратурная творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Літаратурную дзейнасць пачаў у 1907 годзе (пісаў спачатку на рускай мове, з 1914 — на беларускай мове). У 1922 годзе апублікаваў у часопісе «Полымя» эксперыментальную паэму «Гвалт над формай», у 1927 выйшлі кнігі паэзіі «Плынь» (вершы і паэмы) і «Дзве паэмы». Аўтар п’ес «Змітрок з Высокай Буды» (1918) пра рэвалюцыйныя падзеі на Беларусі, «Скарынін сын з Полацка» (паст. 1926, рукапіс не знойдзены), гісторыка-рэвалюцыйнай п’есы «Каля тэрасы» (1929, паст. 1927, у новай рэдакцыі выйшла ў 1975), «Віно бушуе» (1929), героіка-рамантычнай драмы «Над Нёманам» (паст. 1927), дзе адлюстраваў рэвалюцыйныя выступленні працоўных Заходняй Беларусі, «Воўк» (1930).
Выступаў як крытык з артыкуламі пра творчасць М. Багдановіча, пра пастаноўку «Цара Максімільяна» і інш.
Перакладаў творы Л. Талстога, У. Сасюры.
Член СП БССР з 1965. П’есы М. Грамыкі ставіліся ў тэатрах. У 1967 годзе выдадзена «Выбранае», у 1987 — «Родная пушча» (п’есы, вершы, паэмы, успаміны, лісты).
Аўтар успамінаў пра Я. Купалу, Я. Коласа, А. Грыневіча, пра свой удзел у рэвалюцыйных падзеях («Нас натхняў подых рэвалюцыі», 1965, апубл. 1987), «Старонак сямейнай хронікі» (1962—69, не законч., апубл. 1987).
-
«Каля тэрасы». 1929
-
«Дзьве паэмы». 1927
-
«Плынь». 1927
Псеўданімы і крыптанімы
[правіць | правіць зыходнік]Псеўданімы і крыптанімы: М. Абданк, Мих. Абданк, Михаил Абданк, М. Г., Міх. Г..
Выбраная бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Пачатковая геаграфія. Мн., 1923 (2 выд. Мн., 1925; 3 выд. Мн., 1927; 4 выд. Мн., 1928);
- Уводзіны ў навуку аб неарганічнай прыродзе: Ч. 1. Крышталаграфія; Ч. 2. Мінералогія. Мн., 1926;
- Дзве паэмы. Мн., 1927;
- Плынь: Лірычныя паэмы і вершы. Мн., 1927;
- Каля тэрасы: Драмы. Мн., 1929 (2 выд. Мн., 1975);
- Выбр. Мн., 1967;
- Родная пушча: П’есы, вершы, паэмы, успаміны, лісты. Мн., 1987.
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]У 2017 годзе ў в. Чорнае (Рэчыцкі раён) адкрыта памятная дошка Міхайлу Грамыку[2].
Зноскі
- ↑ а б в Беларусь у асобах і падзеях Праверана 8 лютага 2024.
- ↑ Галковский С. Геолог и поэт, который нашел под Речицей нефть / Станислав Галковский // Советская Белоруссия. — 2017. — 10 ноября. — С. 10
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шушкевіч С. След на зямлі // Полымя. 1965, № 11.
- Казека Я. Міхайла Грамыка // Казека Я. Голас часу. Мн., 1975.
- Грамы́ка Міхаіл Аляксандравіч) // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 119. — 522 с. — 10 000 экз.
- Грамыка Міхайла // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. — Т. 2. Верабей — Іваноў. — 541 с.; іл.. — ISBN 5-85700-075-0.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Саламевіч І. У. Грамы́ка Міхайла (Міхаіл Аляксандравіч) // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 403—404. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Яцухна В. І. Повязь геалогіі, геаграфіі і філалогіі (жыццё і дзейнасць Міхайлы Грамыкі) / В. І. Яцухна // Непрерывное географическое образование: новые технологии в системе высшей и средней школы: материалы IV Международной научно-практической конференции (Гомель, 25―26 апреля 2013 г.) / [редколлегия: Г. Н. Каропа (главный редактор) и др.]. — Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2013 — С. 162—165.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Людмила Рублевская Автор первой пьесы о Скорине — поэт-геолог Михайла Громыко (руск.) // СБ. Беларусь сегодня. № 3 (24885). Субота, 9 студзеня 2016.
- «Да слаўнай плеяды пісьменнікаў». Міхайла Грамыка. 130 год. // Маглёўскі гарадскі даведачна-інфармацыйны партал
Міхайла Грамыка ў Вікікрыніцах | |
Міхайла Грамыка на Вікісховішчы |
- Старонкі з выявамі, у памерах якіх пададзены лішні px
- Нарадзіліся 12 лістапада
- Нарадзіліся ў 1885 годзе
- Нарадзіліся ў Рэчыцкім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 30 чэрвеня
- Памерлі ў 1969 годзе
- Памерлі ў Хімках
- Выпускнікі Магілёўскай гімназіі
- Выпускнікі МДУ
- Супрацоўнікі Інстытута беларускай культуры
- Выкладчыкі БДУ
- Сябры літаратурнага аб’яднання «Полымя»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Рэчыцкім раёне
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Драматургі Беларусі
- Драматургі СССР
- Паэты СССР
- Паэты Беларусі
- Перакладчыкі Беларусі
- Перакладчыкі з рускай мовы
- Перакладчыкі на беларускую мову
- Пісьменнікі СССР
- Пісьменнікі Беларусі
- Педагогі СССР
- Педагогі Беларусі
- Геолагі СССР
- Геолагі Беларусі
- Географы СССР
- Географы Беларусі
- Асуджаныя па справе «Саюза вызвалення Беларусі»
- Рэабілітаваныя ў СССР