Царкавішча (возера, Глыбоцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Царкавішча
Каардынаты: 55°14′00″ пн. ш. 27°26′10″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Вышыня над узроўнем мора 133 м
Даўжыня 3,27 км
Шырыня 0,7 км
Плошча 1,61 км²
Аб'ём 0,00164 км³
Даўжыня берагавой лініі 9,02 км
Найбольшая глыбіня 1,9 м
Салёнасць 0,17 ‰
Упадаюць ручаі, каналы
Выцякаюць ручай
Царкавішча (Беларусь)
Царкавішча
Царкавішча
Царкавішча (Віцебская вобласць)
Царкавішча
Царкавішча

Царкаві́шчавозера ў Беларусі ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Бярозаўка.

Плошча паверхні возера 1,61 км², даўжыня 3,27 км, найбольшая шырыня 0,7 км. Найбольшая глыбіня 1,9 м, сярэдняя — 1 м. Плошча вадазбору 6,6 км². Вадазбор складзены з суглінкаў, нізінны і спадзістахвалісты. Катлавіна Царкавішча рэшткавага тыпу, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад Схілы катлавіны вышынёй да 2 метраў, на паўднёвым захадзе і паўночным усходзе да 8 м. Берагавая лінія ўмерана звілістая, даўжынёй 6,02 км. Берагі нізкія, часткова сплавінныя. Пойма возера забалочаная, шырынёй да 40 метраў. Дно плоскае, пакрытае сапрапелем (таўшчыня слоя да 11 м).
Возера Царкавішча эўтрофнае, цалкам зарастае. Упадаюць ручаі і меліярацыйныя каналы. На паўночным усходзе выцякае ручай у раку Маргва.

На паўднёва-ўсходнім беразе возера вёска Мосар.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рачэўскі А. М. Царкавішча. // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 17. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 
  • Витебская область: Общегеографический атлас / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 13. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8.(руск.) 
  • Республика Беларусь. Витебская область. Глубокский район: карта. Глубокое: план. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]