Царква Святой Ганны (Любішчыцы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Царква Святой Ганны
52°45′08″ пн. ш. 25°25′24″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Любішчыцы
Канфесія Праваслаўе
Епархія Пінская і Лунінецкая
Благачынне Івацэвіцкае
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата пабудовы 1845 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000311шыфр 113Г000311
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква Святой Ганны — праваслаўны храм у в. Любішчыцы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Царква ў гады Другой сусветнай вайны

Пабудавана ў 1845 годзе з цэглы, у 1851 годзе рамантавалася[1]. Па іншых звестках, узведзена ў 1857 годзе[2].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Да квадратнага ў плане асноўнага аб'ёму з 2 бакавымі прыдзеламі далучана пяцігранная апсіда і драўляны прытвор. Асноўны аб'ём на 2-м ярусе пераходзіць у васьмігранны са шчытамі, завершаны шатром і 5-купаллем. Прамавугольныя аконныя праёмы акаймаваны прафіляванымі ліштвамі. Вуглы бакавых прыдзелаў дэкарыраваны пілястрамі.

Зноскі

  1. Нацыянальны гістарычны архіў у г. Гродна, ф. 8, воп. 1, спр. 1124, арк. 13, 49; ф. 31, воп. 3, спр. 345.
  2. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8. — С. 48

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]