Царква Святой Ганны (Стоўбцы)

From Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праслаўная царква
Царква Святой Ганны
Church of Saint Anne, Stoŭbcy 03.JPG
53°28′40″ пн. ш. 26°43′48″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Стоўбцы
Канфесія БПЦ
Епархія Маладзечанская епархія
Архітэктурны стыль класіцызм
Заснавальнік А. Чартарыйскі
Дата пабудовы 1825 год

Царква Святой Ганны — праваслаўны храм у г. Стоўбцы. Помнік архітэктуры класіцызму.

Пабудавана як касцёл у 1825 г. з цэглы па фундацыі ўладальніка маёнтку князя А. Чартарыйскага.

Архітэктура[edit | edit source]

Царква Святой Ганны ў Стоўбцах

Вырашаная цэльным прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам. Галоўны фасад завершаны двух'ярусным фігурным франтонам з увагнутымі бакавымі гранямі і цэнтральнай арачнай нішай, фланкіраванай дзвюма парамі пілястраў. Яркім дэкаратыўным элементам фасаду з'яўляецца рама, размешчаная над цэнтральным уваходам і вырашаная паслядоўна ўпісанымі геаметрычнымі фігурамі — квадрата з раскрапаванымі вугламі і квадрата з васьмівугольнікам. Бакавыя аконныя праёмы фасаду акаймоўваюць простыя ліштвы з несапраўднымі замковымі камянямі і архівольтамі. Фасады рытмічна расчлянёныя арачнымі аконнымі праёмамі ў пластычных ліштвах і пілястрамі дарычнага ордара ў прасценках, апяразаныя спрошчаным антаблементам.

Інтэр'ер

Інтэр'ер[edit | edit source]

Унутры малітоўная зала перакрытая люстравым скляпеннем з падугамі; сцены апяразаны антаблементам, крапаваныя пілястрамі. Над уваходам зробленыя хоры, падтрыманыя чатырма драўлянымі калонкамі. Алтарная частка вылучаная іканастасам чатырох'яруснай сямічасткавай кампазіцыі, расчлянёным канеліраванымі пілястрамі. Завяршаюць кампазіцыю пяць фігурных франтонаў з бакавымі валютамі. Арнаментальна-дэкаратыўны акцэнт іканастаса — разная царскія вароты. Абразы іканастаса размежаваныя на два ярусы антаблементам з трыгліфным фрызам.

Брама-званіца

Абнесена бутавай агароджай з двух'яруснай брамай-званіцай.

Зноскі

Літаратура[edit | edit source]

  • Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. — Мн., 1993.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[edit | edit source]