Перайсці да зместу

Цвінтарэй прыгожы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цвінтарэй прыгожы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Centaurium pulchellum (Sw.) Druce, 1898


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  30036
NCBI  172069
EOL  582592
GRIN  t:467744
IPNI  366703-1
TPL  kew-2708736

Цвінтарэ́й прыгожы[1][2] (Centaurium pulchellum) — від кветкавых раслін роду Цвінтарэй (Centaurium) сямейства Гарычкавыя (Gentianaceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 2—25 см. Сцябло прамастойнае, звычайна разгалінаванае ад асновы. Лісце простае, сядзячае, супраціўнае, з гладкім краем і завостранай верхавінкай і клінападобнай асновай. Кветкі цёмна-ружовыя або белыя, на канцах галінак. Пялёскаў — 5. Плод — каробачка.

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Еўраазіяцкі від раслін. Святлолюбівая расліна, мезафіт, гіграфіт і галатроф[3]. Расце ў стэпах, на лугах, берагах вадаёмаў, пустках, каля дарог. Цвіце ў чэрвеніверасні[2].

Ахоўваецца ў шэрагу рэгіёнаў Расіі і Украіны, у Фінляндыі[3].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 34. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  3. а б Золототысячник красивый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Золототысячник красивый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)