Цвінтарэй
Выгляд
Цвінтарэй | |||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||
Erythraea Borkh.
| |||||||||||||||
|
Цвінтарэй[1][2] (Centaurium) — род кветкавых раслін сямейства Гарычкавыя (Gentianaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй 5—35[2] см. Сцябло прамое, чатырохграннае, голае або пакрытае кароткімі сасочкамі.

Лісце супраціўнае, простае, з суцэльным краем. Кветкі ружовага, радзей жоўтага або белага колеру, сабраныя ў разгалінаваныя вілаватыя, часам коласападобныя суквецці ці адзіночныя. Чашачка трубчастая, вуглаватая. Тычынак 5. Плод — каробачка.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Расліны роду растуць пераважна ва ўмераных і субтрапічных зонах Паўночнага паўшар’я, таксама сустракаюцца ў Паўночнай Афрыцы, Аўстраліі і Паўднёвай Амерыцы (Чылі).
Віды
[правіць | правіць зыходнік]Род налічвае каля 50[2] відаў.
Некаторыя з іх:
- Centaurium anatolicum (K.Koch) Tzvelev
- Centaurium erythraea Rafn — Цвінтарэй звычайны, ці Сардэчнік, ці Цэнтаўрыя, ці Тысячнік[3]
- Centaurium littorale (D.Turner) Gilmour — Цвінтарэй прыморскі[3]
- Centaurium pulchellum (Sw.) Druce — Цвінтарэй прыгожы[3]
- Centaurium spicatum (L.) Fritsch
- Centaurium tenuiflorum (Hoffmanns. & Link) Fritsch
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 34. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
- ↑ а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Траццякоў Д. І. Цвінтарэй // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — С. 93.
- Кім Г. А. Цвінтарэй // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 267.
- Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редакторы тома Б. К. Шишкин и Е. Г. Бобров. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1952. — Т. XVIII. — 802 с. — 3 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Золототысячник — род Centaurium: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) (англ.)
- Centaurium Архівавана 11 снежня 2018. (англ.) // The Plant List
- Золототысячник // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.