ТЭП70

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Цеплавоз ТЭП70)
Перайсці да: рух, знайсці
ТЭП70
TEP70-0417.jpg
Вытворчасць
Краіны пабудовы

Flag of the Soviet Union.svg СССР, Flag of Russia.svg Расія

Завод

Каломенскі

Тэхнічныя дадзеныя
Род службы

Пасажырскі

Шырыня

3 086 мм

Шырыня каляіны

руская каляіна

Магутнасць дызеля

2 942 кВт

Тып перадачы

Nuvola apps cache.png Электрычная

Эксплуатацыя
Краіна

Flag of the Soviet Union.svg СССР, Flag of Belarus.svg Беларусь, Flag of Russia.svg Расія

Commons-logo.svg ТЭП70 на Вікісховішчы

Цеплавоз ТЭП70 — пасажырскі цеплавоз, які вырабляўся ў СССР і вырабляецца ў мадыфікаваным выглядзе ў Расіі на Каломенскім заводзе з 1973 года.

Гісторыя стварэння цеплавоза[правіць | правіць зыходнік]

Павелічэнне вагі і хуткасці пасажырскіх цягнікоў у 1970-я гады XX стагоддзя патрабавала прымянення на некаторых лініях больш магутных, чым ТЭП60 цеплавозаў. На Прыволжскай і Кастрычніцкай чыгунках пачалі ўжываць цеплавозы 2ТЭП60. Але прымяненне двухсекцыйных цеплавозаў выклікала і двухразовае павелічэнне выдаткаў. Патрабавалася стварэнне цеплавоза, які мае магутнасць большую, чым ТЭП60, але без значнага павелічэння вагі цеплавоза.

Задачу праектавання цеплавоза, які адпавядае такім патрабаванням, выканала група канструктараў Каломенскага цеплавозабудаўнічага завода пад кіраўніцтвам Ю. В. Хлебнікава.

Выпуск[правіць | правіць зыходнік]

Усяго паводле становішча на сярэдзіну 2017 года выпушчана 576 цеплавозаў ТЭП70, 12 цеплавозаў 2ТЭ70, 26 цеплавозаў 2ТЭП70У і 304 цеплавоза ТЭП70БС. Дадзеныя па выпуску цеплавозаў ТЭП70 і мадыфікацый прыведзеныя ў табліцы:

[1][2][3][4][5]

Год выпуска Серыя Колькасць

цеплавозаў

Номера
1973 ТЭП70 2 0001 - 0002
1974 1 0003
1975 1 0004
1976 2 0005 — 0006
1977 1 0007
1978 2 0008 — 0009
1979 2 0010 — 0011
1980 2 0012 — 0013
1981 2 0014 — 0015
1982 2 0016 — 0017
1983 3 0018 — 0020
1984 5 0021 — 0025
1985 10 0026 — 0035
1986 21 0036 — 0056
1987 37 0057 — 0093
1988 54 0094 — 0147
1989 51 0148 — 0198
1990 46 0199 — 0244
1991 39 0245 — 0283
1992 33 0284 — 0316
1993 22 0317 — 0338
1994 16 0339 — 0354
1995 12 0355 — 0366
1996 10 0367 — 0376
1997 8 0377 — 0384
1998 10 0385 — 0394
1999 15 0395 — 0409
2000 21 0410 — 0430
2001 22 0431 — 0452
2002 23 0453 — 0475
ТЭП70БС 1 001
2003 ТЭП70 23 0476 — 0498
2004 32 0499 - 0530
2ТЭ70 1 001
2005 ТЭП70 45 0531 — 0575
2006 1 0576
ТЭП70БС 24 002 — 025
ТЭП70У 16 001 — 016
2ТЭ70 1 002
2007 ТЭП70БС 24 026 — 049
ТЭП70У 10 017 — 026
2ТЭ70 10 003 — 012
2008 ТЭП70БС 37 050—086
2009 22 087 — 108
2010 26 109 — 134
2011 28 135 — 162
2012 30 163 — 192
2013 42 193 — 234
2014 32 235 — 266
2015 15 267 — 281
2016 15 282 — 296
2017 11 297 — 307

ТЭП70[правіць | правіць зыходнік]

Першы цеплавоз па новым праекце быў пабудаваны ў чэрвені 1973 года. Цеплавоз атрымаў пазначэнне ТЭП70-0001. У 1974-1975 гадах былі пабудаваныя цеплавозы 0002, 0003, 0004, у 1977-1978 гадах 0005, 0006, 0007. Тэставыя цеплавозы ТЭП70 пачалі паступаць у дэпо Орша Беларускай чыгункі для эксплуатацыйных выпрабаванняў. Цеплавоз ТЭП70-0005 прайшоў цеплатэхнічныя і дынамічныя (па ўздзеянню на шлях) выпрабаванні.

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Цеплавозы сямейства ТЭП70 — аднасекцыйныя двухкабінныя шасцівосевыя лакаматывы, прызначаныя для важджэння пасажырскіх цягнікоў на неэлектрыфікаваных участках чыгунак каляіны 1250 мм. Абноўленай версіяй цеплавозаў ТЭП70 з’яўляюцца цеплавозы ТЭП70БС і ТЭП70У. Цеплавозы 2ТЭ70 — двухсукцыйныя лакаматывы з аднакабіннымі секцыямі, канструктыўна ўніфікаваныя з ТЭП70У і прызначаныя для важджэння цяхкіх грузавых цягнікоў[1].

Мадыфікацыі[правіць | правіць зыходнік]

ТЭП70БС[правіць | правіць зыходнік]

ТЭП70БС-093 Расійскіх чыгунак на станцыі Санкт-Пецярбург Віцебскі
ТЭП70БС-177 у фірмовай афарбоўцы РЖД з цягніком на станцыі Санкт-Пецярбург-Віцебскі

у 2002 годзе Каломенскі завод выпусціў цеплавоз ТЭП70А-001, які з'яўляўся вынікам глыбокага ўдасканальвання ТЭП70. Ад ТЭП70 ён адрозніваўся больш тэхналагічным кузавам, наяўнасцю мікрапрацэсарнай сістэмы кіравання і дыягностыкі, размяшчэннем пясочных бункераў (яны размешчаны непасрэдна над каляскамі, як на ТЭП60 і першых ТЭП70) і іншымі дробнымі дэталямі. У 2003 годзе ў гонар Героя Сацыялістычнай Працы Барыса Канстанцінавіча Саламбекава серыя ТЭП70А была перайменавана ў ТЭП70БС (Барыс Саламбекаў). З тых пор ўсе лакаматывы серыі, пачыная з нумара 002, выпускаліся пад гэтым пазначэннем. Серыйны выпуск лакаматываў пачаўся з 2006 года.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Абрамов Е.Р Тепловозы серии ТЭП70 и их разновидности // Локомотивы и моторвагонный подвижной состав с двигателями внутреннего сгорания отечественных железных дорог — М..
  2. ТЭП70 — Список подвижного состава TrainPix
  3. ТЭП70БС — Список подвижного состава TrainPix
  4. ТЭП70У — Список подвижного состава TrainPix
  5. 2ТЭ70 — Список подвижного состава TrainPix

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]