Апісана больш за 50 відаў і некалькі дзясяткаў разнавіднасцей. Найбольш вядомыя Saccharomyces cerevisiae, Saccharomyces vini, Saccharomyces lactis. Трапляюцца на кветках, пладах, у глебе, на разнастайных харчовых прадуктах.
Клеткі авальныя або прадаўгаватыя, памерам да 12 мкм, часам утвараюць псеўдаміцэлій. Размнажаюцца спорамі і пачкаваннем. Пры пачкаванні могуць фарміравацца разгалінаваныя, кароткія ланцужкі. У неспрыяльных умовах узнікаюць эліпсоідныя, шара-. булавападобныя артраспоры або 1—4-споравыя сумкі з шара- ці эліпсападобнымі, гладкімі, бясколернымі сумкаспорамі.
Дзякуючы ўласцівасці збраджаваць цукры яны маюць вялікае практычнае значэнне пры вытворчасці спірту, віна, піва; выкарыстоўваюцца ў хлебапячэнні, пры атрыманні кефіру, кумысу, квасу і іншых напіткаў.
Цукраміцэ́ты//Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986.— С.279.—583 с., іл.— 10 000 экз.
Залашка М. В.Піўны́я дро́жджы//Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985.— С.202.—599 с., іл.— 10 000 экз.