Цырынскі сельсавет
Цырынскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Карэліцкі раён |
Уключае | 13 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Цырын |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 1 254 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 1596 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Цы́рынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Цырын.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Валеўкаўскага раёна (з 25 лістапада 1940 года Карэліцкі раён) Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 2 снежня 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кайшоўскага сельсавета. З 25 снежня 1962 года ў складзе Навагрудскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Карэліцкага раёна. 21 жніўня 1989 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Варанчэўскага сельсавета. 28 верасня 1995 года з часткі сельсавета ўтвораны Варанчанскі сельсавет.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1254 чалавекі[1], з іх 94,7 % — беларусы, 2,0 % — рускія, 1,9 % — палякі[2].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.