Перайсці да зместу

Лукскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лукскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Карэліцкі раён
Уключае 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Лукі
Дата ўтварэння 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2019) 983
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 1596
Код аўтам. нумароў 4

Лу́кскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Лукі.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Мірскага раёна Гродзенскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Крышылоўшчынскага і Некрашэвіцкага сельсаветаў[1]. З 17 снежня 1956 года ў складзе Карэліцкага раёна, з 25 снежня 1962 года ў складзе Навагрудскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Карэліцкага раёна.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1225 чалавек[2], з іх 94,5 % — беларусы, 3,2 % — рускія, 1,1 % — палякі, 0,7 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 983 чалавекі[4].

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.