Цьмянец духмяны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цьмянец духмяны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chaerophyllum aromaticum L., Sp. pl. 1:259. 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  822322
NCBI  82082
EOL  5040731
GRIN  t:315549
IPNI  840135-1
TPL  kew-2714173

Цьмяне́ц духмяны[3][4] (Chaerophyllum aromaticum) — від кветкавых раслін роду Цьмянец (Chaerophyllum) сямейства Парасонавыя (Umbelliferae).

Назвы[правіць | правіць зыходнік]

Цьмянец духмяны, цьмянец дзікі, дзеньчаль[5][6].

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая расліна з тоўстым карэнішчам і вышынёй да 2 м. Сцябло прамастойнае, моцнае, галінастае, злёгку ўздутае ў вузлах, апушанае цвёрдымі валаскамі ў ніжняй частцы. Лісце буйное, шэра-зялёнага колеру, двойчытрайчастае або амаль тройчытрайчастае, з суцэльнымі, зубчастымі па краі сегментамі. Ніжняе лісце на доўгіх чаранках, верхняе — з меншай пласцінкай, пераходзячай у похву. Кветкі белыя, у парасоніку з 12—20 прамянямі першага парадку. Тычынак 5. Плодвіслаплоднік.

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, на Каўказе (Грузія) і ў Турцыі[7]. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[8]. Расце на сухіх і стэпавых лугах, па берагах вадаёмаў і ў прыбярэжных хмызняках, на ўзлесках, у алешніках, шыракалістых і зрэджаных хваёва-дубовых лясах, у ярах, на аблогах, пустках. Цвіце ў ліпені[3].

Ахоўваецца ў Эстоніі і шэрагу рэгіёнаў Расіі[9].

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Лекавая расліна (настой карэнішча выкарыстоўваецца пры хваробах страўніка). Добры меданос. Маладыя парасткі магчыма выкарыстоўваць у ежу.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 35. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  6. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  7. Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) (англ.)
  8. Бутень ароматный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  9. ООПТ России.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]