Цімафей Якаўлевіч Гарноў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цімафей Якаўлевіч Гарноў
Дата нараджэння 1916
Месца нараджэння
Дата смерці 23 кастрычніка 1944(1944-10-23)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  Расійская імперыя,  СССР
Род войскаў артылерыя
Гады службы 19371939, 19411944
Званне старшы сяржант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонай Зоркі
Медаль «За баявыя заслугі» Медаль «За абарону Масквы»

Цімафей Якаўлевіч Гарноў (1916, в. Асіпова, Расійская імперыя (цяпер Лёзненскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь — 23 кастрычніка 1944, ля паселішча Грос Дэгезен  (руск.), ва Усходняй Прусіі, Трэці рэйх; цяпер Калінінградская вобласць) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, старшы сяржант, камандзір гарматы 2-га дывізіёна 597-а артылерыйскага палка (159-я стралковая Віцебская Чырванасцяжная ордэна Суворава дывізія, 5-я армія, 3-і Беларускі фронт). Герой Савецкага Саюза (1945)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ц. Я. Гарноў нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1937—1939 гадах праходзіў службу ў Чырвонай Арміі, потым жыў і працаваў у горадзе Свабодны Амурскай вобласці.

У Чырвоную Армію быў прызваны Свабодненскім РВК у 1941 годзе. У час Вялікай Айчыннай вайны з сакавіка 1942 года на Паўночна-Заходнім, Заходнім, Калінінскім, 3-м Беларускім франтах[1].

Камандзір гарматы старшы сяржант Ц. Гарноў вызначыўся ў час Каўнаскай наступальнай аперацыі  (руск.). У час прарыву абароны праціўніка на левым беразе ракі Нёман 29 чэрвеня 1944 года яго гарматай былі знішчаны назіральны пункт і 5 кулямётаў праціўніка[1]. У час баёў 3—17 жніўня 1944 года разлік Ц. Я. Гарнова знішчыў 4 танкі, штурмавую гармату і вялікую колькасць жывой сілы праціўніка і 17 жніўня ў ліку першых выйшаў на Дзяржаўную мяжу СССР на рацэ Шашупэ.

Загінуў Ц. Я. Гарноў у баі[1] на тэрыторыі Усходняй Прусіі. Пахаваны ў брацкай магіле ў сяле Грос Дэгезен (у цэнтры сучаснага пасёлка Бабушкіна Несцераўскага раёна Калінінградскай вобласці Расіі)[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • Імя Ц. Я. Гарнова прысвоена васьмігадовай школе ў вёсцы Асіпова, у якой ён вучыўся; на будынку школы ўстаноўлена мемарыяльная дошка[2].
  • Імя Героя носіць рыбалоўны траўлер на Балтыцы[1].
  • Пастановай Урада Калінінградскай вобласці ад 23 сакавіка 2007 года № 132 мемарыяльны комплекс на брацкай магіле савецкіх воінаў атрымаў статус аб’екта культурнай спадчыны мясцовага (муніцыпальнага) значэння[3].

Зноскі

  1. а б в г д е Горнов Тимофей Яковлевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 164-165. — 737 с.
  2. Горнов Тимофей Яковлевич Архівавана 4 лютага 2019..
  3. Мемориальный комплекс на братской могиле советских воинов.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]