Цісаўка
Выгляд
| Тісаўка | |
|---|---|
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 11 км |
| Басейн | 49 км² |
| Вадацёк | |
| Выток | Пружанскі раён |
| • Месцазнаходжанне | за 1,4 км ад вёскі Хвалава |
| • Каардынаты | 52°37′26″ пн. ш. 24°08′20″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Нараўка |
| • Месцазнаходжанне | на захад ад вёскі Бабінец |
| • Каардынаты | 52°40′10″ пн. ш. 23°58′58″ у. д.HGЯO |
| Ухіл ракі | 0,4 м/км |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Нараўка → Нараў → Вісла → Балтыйскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
| Раён | Пружанскі раён |
|
|
|
Ці́саўка[1][2], канал Вялікі Нікар[2] — рака ў Беларусі, у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці, левы прыток ракі Нараўка (басейн Віслы).
Даўжыня ракі 11 км. Плошча вадазбору 49 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 м/км. Выток ракі знаходзіцца за 1,4 км у напрамку на поўдзень ад вёскі Хвалава[2]. Упадае ў Нараўку прыкладна за 3 км у напрамку на захад ад вёскі Бабінец. Вадазбор на паўночнай частцы Прыбужскай раўніны. Рэчышча Цісаўкі каналізаванае. Прытокі — меліярацыйныя каналы.
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ а б в Общая характеристика речной сети Брестской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 6 верасня 2021. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Цісаўка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 276.