Ціха Браге
| Ціха Браге | |
|---|---|
| дацк.: Tyge Ottesen Brahe | |
| | |
| Дата нараджэння | 14 снежня 1546[1][2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 24 кастрычніка 1601[1][5][…] (54 гады) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Otte Brahe[d] |
| Маці | Beate Clausdatter Bille[d] |
| Жонка | Kirsten Barbara Jørgensdatter[d] |
| Дзеці | Sidsel Brahe[d] і Elisabeth Brahe[d] |
| Род дзейнасці | астраном, аўтабіёграф, паэт, астролаг, алхімік, пісьменнік, друкар |
| Навуковая сфера | астраномія |
| Месца працы | |
| Альма-матар |
|
| Навуковы кіраўнік | Valentin Thau[d][8] і Caspar Peucer[d][8] |
| Вядомыя вучні | Сімон Марый, David Gans[d] і Paul Wittich[d][7] |
| Узнагароды | |
| Подпіс |
|
Ціха Браге[9] (Tycho Brahe; 14 снежня 1546 — 24 кастрычніка 1601) — дацкі шляхціч, паходзіў з правінцыі Сконэ (цяпер — тэрыторыя Швецыі), найбольш вядомы як адзін з першых астраномаў у Еўропе. Быў таксама астролагам і алхімікам. Ціха Браге — латынізаванае імя. Сапраўднае дацкае імя — Tyge Ottesen Brahe.
Ціха Браге валодаў маёнткам на востраве Гвен, дзе пабудаваў адзін з самых ранніх даследчых інстытутаў — Уранібург (у перакладзе — «Нябесны палац»). Там ён пабудаваў некалькі буйных астранамічных інструментаў і правёў шэраг дакладных вымярэнняў. Успрыняў геаметрычныя ідэі сістэмы Каперніка і філасофію сістэмы Пталамея і сфармуляваў сваю ўласную мадэль Сусвету — Ціханічную мадэль.
У сваёй абсерваторыі Ціха Браге назіраў зоркі i планеты з найвялікшай па тых часах дакладнасцю: 2-3 хвіліны дугі. Часцей за іншыя свяцілы ў кожным супрацьстаянні з 1580 г. Ціха назіраў Марс менавіта таму, што яго рух відавочна не адпавядаў ні сістэме Пталамея, ні сістэме Каперніка. У 1583 г. Ціха адзначыў, што каля супрацьстаяння Марс рухаецца ў другі бок з найвышэйшай хуткасцю — амаль палова градуса ў суткі, а гэта даказвала, што Марс у супрацьстаянні значна бліжэй да Зямлі, чым да Сонца, што было праўдзіва толькі ў сістэме Сусвету Каперніка, але не Пталамея. Аднак Ціха бачыў неадпаведнасць i сістэмы Каперніка сваім назіранням. Ён стварыў сваю адмысловую сістэму, дзе Зямля засталася ў цэнтры, а планеты рухаюцца вакол Сонца, якое, у сваю чаргу, рухаецца вакол Зямлі.
Ад 1600 і да смерці Ціха ў 1601 годзе яму дапамагаў Іаган Кеплер. Гэты не менш выдатны навуковец у далейшым з дапамогай вынікаў назіранняў Браге распрацаваў сваю ўласную астранамічную тэорыю.
Ціха Браге лічыцца адным з самых уважлівых і акуратных астраномаў-практыкаў свайго часу. Яго назіранні былі настолькі дакладнымі, што Кеплер здолеў з дапамогай вынікаў гэтых назіранняў сфармуляваць законы руху планет. Ціха склаў адзін з першых зорных каталогаў. І ўрэшце з дапамогай назіранняў Ціха Браге было выяўлена, якая ж тэорыя мае права лічыцца праўдзівай — Капернікаўская ці тэорыя Пталамея.
Зноскі
- 1 2 MacTutor History of Mathematics archive — 1995. Праверана 22 жніўня 2017.
- 1 2 Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.
- 1 2 3 Berry A. A Short History of Astronomy — London: John Murray, 1898.
- 1 2 verschiedene Autoren Biographisches Lexikon zur Geschichte der böhmischen Länder — R. Oldenbourg Verlag, Collegium Carolinum, 2000. Праверана 27 кастрычніка 2025.
- ↑ Tycho Brahe // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 1911 Encyclopædia Britannica/Brahe, Tycho // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911.
- 1 2 MacTutor History of Mathematics archive — 1995.
- 1 2 Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ Напісанне Браге (Brahe) Ціха паводле БЭ у 18 т. -- Т.3. -- С. 227.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лаўрэш Л. «I зорнае неба над галавой…»: Нарысы з гісторыі астраноміі / Леанід Лаўрэш. — Мн., 2013.
- Белый Ю. Тихо Брагэ Архівавана 4 сакавіка 2016. // на pawet.net
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ціха Браге- Brahe, Tycho (англ.)(недаступная спасылка). — Біяграфія ў архіве MacTutor. Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011. Праверана 30 красавіка 2009.
- Нарадзіліся 14 снежня
- Нарадзіліся ў 1546 годзе
- Памерлі 24 кастрычніка
- Памерлі ў 1601 годзе
- Памерлі ў Празе
- Пахаваныя ў Празе
- Выпускнікі Капенгагенскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Ростакскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Слана
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Астраномы Даніі
- Астраномы XVI стагоддзя
- Астролагі XVI стагоддзя
- Алхімікі