Перайсці да зместу

Чарнакорань

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чарнакорань

Чарнакорань прысадзісты (Scorzonera humilis)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Scorzonera L., 1753

Сінонімы
Тыпавы від
Віды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  38374
NCBI  114288
EOL  61439
GRIN  g:10994
IPNI  10974-1

Чарнакорань[4][5] (Scorzonera) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae). Распаўсюджаныя ад Міжземнамор’я да Усходняй Азіі, галоўным чынам у засушлівых рэгіёнах. Колькасць відаў — каля двухсот.

Найбольш вядомы від — скарцанера (Scorzonera hispanica): у многіх краінах гэта расліна культывуецца як гародніна.

Навуковая назва роду паходзіць ад італ.: scorzonera ад італ.: scorza — «кара» і nera — «чорная», што ставіцца да чорнай вонкавай афарбоўкі каранёў чарнакораню. Па іншай версіі, гэта назва паходзіць ад Escorzonera — іспанскай назвы віду скарцанера (Scorzonera hispanica), утворанага ад ісп.: escorzon «ядавітая змяя, змяіны яд», корань ўжываецца ў Іспаніі як сродак супраць укусу змей. Альбо ў пачатку XVII стагоддзя ад італ.: scorzone, вытворнага ад лац.: curtio — «ядавітая змяя», ад яду якой ратавала гэта расліна.

Біялагічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнікі роду — двухгадовыя[5] і шматгадовыя[5] травяністыя расліны, часам паўкусты. Карані часта патоўшчаныя, верацёнападобнай або клубнепадобнай формы, у многіх відаў — ядомыя[5].

Лісце чаргаванае, лінейнае або лінейна-ланцэтнае, з суцэльным краем.

Кветкі жоўтыя, радзей ружовыя, язычковыя, сабраны ў кошыкі і акружаны некалькімі пластамі абгорткі з няроўнымі, зялёнымі чарапіцава размешчанымі лісточкамі; вонкавыя — яйкападобныя, унутраныя — ланцэтныя, па краях перапончатыя.

Сямянкі лінейна-цыліндрычныя, з папусам, які складаецца з рыжаватых пёрыстых валасінак, унутраная частка якіх мае працяг у выглядзе больш ці менш кароткага вышчэрбленага асцюка.

Кансартыўныя сувязі

[правіць | правіць зыходнік]

З’яўляецца кармавой раслінай для жукоў Agapanthia fallax.

Род Чарнакорань уваходзіць у падтрыбу Scorzonerinae трыбы Cichorieae падсямейства Cichorioideae сямейства Астравыя (Asteraceae) парадку Астракветныя (Asterales).


  яшчэ 12 семейств (па Сістэме APG II)  
      каля 200 відаў
  парадак Астракветныя     род Чарнакорань  
           
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Астравыя    
         
  яшчэ 44 парадка кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 1900 родаў  
     

Род Чарнакорань уваходзіць у падтрыбу Scorzonerinae трыбы Cichorieae падсямейства Cichorioideae сямейства Астравыя (Asteraceae) парадку Астракветныя (Asterales).

Налічваецца 199 відаў[6], у тым ліку каля ста — на тэрыторыі былога СССР, некаторыя з іх:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Scorzonera Index Nominum Genericorum database
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 119. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. а б в г Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
  6. Species in Scorzonera (англ.). The Plant List (2015). Version 1.1. Published on the Internet. Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden (3 снежня 2015). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2012. Праверана 20 жніўня 2011.
  • Чарнакорань // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — С. 243.
  • Scorzonera // Ботанический словарь / сост. Н. И. Анненков. — СПб.: Тип. Имп. АН, 1878. — С. 321. — XXI + 645 с. (руск.)
  • Козелец (растение) // Кварнер — Конгур. — М. : Советская энциклопедия, 1973. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров ; 1969—1978, т. 12). (руск.)