Чарнуйка
Выгляд
| Чарнуйка | |
|---|---|
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 23 км |
| Басейн | 97 км² |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | за 0,5 км ад вёскі Першамайка |
| • Каардынаты | 55°38′43,57″ пн. ш. 29°56′47,29″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Обаль |
| • Месцазнаходжанне | за 1 км ад вёскі Воўкава |
| • Каардынаты | 55°43′37,60″ пн. ш. 29°45′54,14″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Обаль → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Віцебская вобласць |
| Раён | Гарадоцкі раён |
|
|
|
Чарну́йка, Чарну́шка[1] — рака ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Обаль (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня Чарнуйкі 23 км. Плошча вадазбору 97 км². Пачынаецца за 0,5 км ад вёскі Першамайка, працякае ў межах Гарадоцкага ўзвышша. Працякае праз возера Чарноўка і ўпадае ў Обаль за 1 км на захад ад вёскі Воўкава. Асноўны прыток — рака Сіманіха (справа). У басейне ракі азёры Астравіта, Доўгае, Давыдзенскае і Масліцкае.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чарнуйка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 239. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Чарнуйка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 14, 22. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)