Чарняўка (прыток Дзітвы)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Чарняўка
Чарняўка, прыток Дзітвы.JPG
Выток каля в. Бабоўцы
Вусце Дзітва
Даўжыня 13 км
Вадазбор 115 км²
Краіна Сцяг Беларусі Беларусь

Чарня́ўка — рака ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток Дзітвы.

Даўжыня ракі 13 км. Плошча вадазбору 115 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 ‰.

Пачынаецца каля вёскі Бабоўцы, цячэ ў межах Лідскай раўніны, упадае ў Дзітву за 1 км на паўночны захад ад вёскі Дзітрыкі. Рэчышча на працягу 9,3 км каналізаванае.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994.