Шматгадовая расліна вышынёй 0,5—2 м з прамым, галінастым, да самых кошыкаў крылата-калючым сцяблом. Лісце мяккае, знізу бела- або шарсціста-лямцавае, выемчата-зубчастае ці лопасцевае, з мяккімі калючкамі даўжынёй не больш 3 мм. Ніжняе лісце даўжынёй да 20 см, шырынёй 10—15 см, на крылатым чаранку даўжынёй да 10—12 см. Кветкавыя кошыкі дыяметрам 1,5—5 см, пурпуровыя, рэдка ружовыя, белыя, па 2—4 скучаныя на верхавінках сцябла і галінак, не панікаюць у час цвіцення. Сямянкі шараватыя (1 расліна дае да 6500 сямянак).
Кім Г. А. Чартапалох // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 327—328.