З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чорнагалоў звычайны [3] [4] (Prunella vulgaris ) — від кветкавых раслін з роду Чорнагалоў (Prunella ) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae ).
Чорнагалоў звычайны, брунэлька, бурнэлька[5] , чарнагубка[6] , дзеравянка, хмялёк[7] [8] , гарлянка[6] , гарлянка чорная, хмель дзікі[9] .
Шматгадовая травяністая расліна з паўзучым карэнішчам . Сцябло вышынёй 10—60 см, прамое або прыўзнятае, часам галінастае, голае ўнізе, чатырохграннае, апушанае па рэбрах. Лісце супраціўнае, суцэльнакрайняе, на чарашках (акрамя верхняй пары). Верхняя пара лісця сядзячая, ахоплівае аснову суквецця . Кветкі цёмна-сіняга і фіялетавага колеру, у густым галоўчатым або коласападобным суквецці, складзеным з 6 кветкавых кальчакоў. Плод — гладкі арэшак .
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі , Паўночнай Амерыкі , Паўночнай Афрыкі і Аўстраліі . Расце ў лясах, на ўзлесках і палянах, на лугах , берагах вадаёмаў .
Расліны выкарыстоўваюцца ў народнай медыцыне пры ангіне , запаленні верхніх дыхальных шляхоў і інш. Вырошчваецца ў якасці дэкаратыўнай расліны .
Чорнагалоў звычайны занесены ў Чырвоную кнігу Якуціі [10] .
Зноскі
↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя» .
↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі . У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн. : БелСЭ імя Петруся Броўкі , 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн. : «Наука и техника », 1967. — С. 15. — 160 с. — 2 350 экз.
↑ Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
↑ а б Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
↑ Анненков Н. (руск.) ( бел. Ботанический словарь , Спб, 1878
↑ З. Верас , Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
↑ Анненков Н. (руск.) ( бел. Ботанический словарь , Спб, 1878
↑ Черноголовка обыкновенная — Prunella vulgaris : інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)