Тата́рнік калючы[3][4][5], аснаполдыум калючы[5] (Onopordum acanthium) — від кветкавых раслін роду Татарнік (Onopordum) сямейства Астравыя (Asteraceae).
Двухгадоваятравяністая калючая расліна, можа вырастаць да 200 см. Сцябло прамое, галінастае, павуцініста-лямцавае, з шырокімі калючымі крыламі. Лісце зубчастае, з жоўтымі калючкамі на зубцах. Кветкі трубчастыя, лілова-пурпуровага колеру, у кошыках. Плод — сямянка.
Татарнік калючы ўжываецца ў ежу. Для гэтай мэты расліны збіраюць вясной, калі вышыня іх не перавышае 20 см. З маладых парасткаў і лісця падрыхтоўваюць салату, супы і баршчы. Ужываецца ў народнай медыцыне.
46. Onopordum L. — Татарник // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 308. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.