Цімошышча
Выгляд
(Пасля перасылкі з Чумакі (возера))
Цімошышча | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 115,4[1] м |
Даўжыня | 1,37 км |
Шырыня | 0,3 км |
Плошча | 0,2 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 2,8 км |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Цімо́шышча, Чумакі — возера ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Прыпяць, за 16 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Калінкавічы, за 1,4 км на поўдзень ад вёскі Пеніца, прыкладна за 2 км на паўночны захад ад вёскі Шарэйкі.
Плошча паверхні возера 0,2 км². Даўжыня 1,37 км, найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 2,8[2] км. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны невыразныя. У паўднёва-ўсходняй частцы злучаецца пратокай з возерам Дворышча, у паўночна-заходняй частцы з сеткай меліярацыйных каналаў і ракой Закованка (прыток Прыпяці).
У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, карась, плотка, лінь і іншыя віды рыб.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-143. Выданне 1976 г. (руск.)
- ↑ Морфометрические параметры озёр Гомельской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 275.
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 237. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 25. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
- Ліст карты N-35-143. Выданне 1976 г. (руск.)