Чысцец (балота)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Чысце́цнізіннае балота ў Вілейскім і Мядзельскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, у вадазборы ракі Нарач. Плошча 5800 га, у межах прамысловага пакладу 4900 га. Выкарыстоўвалася для нарыхтоўкі торфу. Адкрытай сеткай асушана 1,5 тыс. га ў Мядзельскім і 1 тыс. га ў Вілейскім раёнах. На неасушаных землях пераважаюць хмызнякі з вольхі і вярбы, у травяным покрыве пераважае асака. Часткова выкарыстоўваецца пад сенажаць.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]