Шаблон:Выбраны змест/Тры колеры: Сіні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жульет Бінош, выканаўца галоўнай ролі
Жульет Бінош, выканаўца галоўнай ролі

«Тры колеры: Сіні» (фр.: Trois couleurs: Bleu) — мастацкі фільм 1993 года, пастаўлены польскім кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім. Адна з найбольш праслаўленых карцін рэжысёра. Галоўную ролю выканала французская актрыса Жульет Бінош.

«Сіні» з’яўляецца першай часткай трылогіі «Тры колеры», другая і трэцяя часткі «Белы» і «Чырвоны» выйшлі ў 1994 годзе. Паводле задумы аўтараў сцэнарыя Кшыштафа Кеслёўскага і Кшыштафа Пясевіча кожны фільм трылогіі тым ці іншым чынам акцэнтуе ўвагу на адным з ідэалаў Вялікай французскай рэвалюцыі, адлюстраваных у дэвізе «Свабода, роўнасць, братэрства». Паводле слоў Кеслёўскага, тэма фільма «Тры колеры: Сіні» — гэта свабода, дакладней свабода эмацыйная, а не свабода ў сацыяльным ці палітычным значэнні (далей…).