Кшыштаф Пясевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кшыштаф Пясевіч
польск.: Krzysztof Piesiewicz
Krzysztof Piesiewicz VII kadencja Kancelaria Senatu.jpg
Імя пры нараджэнні: Кшыштаф Марэк Пясевіч
Род дзейнасці: сцэнарыст, пісьменнік, паэт-адвакат, адвакат, аўтар, палітык
Дата нараджэння: 25 кастрычніка 1945(1945-10-25)[1] (73 гады)
Месца нараджэння:
Грамадзянства: Сцяг Польшчы Польшча
Маці: Анеля Пясевіч[d]
Альма-матар:
Партыя:
Сайт: piesiewicz.pl
Commons-logo.svg Кшыштаф Пясевіч на Вікісховішчы

Кшы́штаф Ма́рэк Пясе́віч (польск.: Krzysztof Marek Piesiewicz, нар. 25 кастрычніка 1945, Варшава) — польскі адвакат, палітык, сцэнарыст. Сенатар II, IV, V, VI і VII скліканняў Сената Рэспублікі Польшча (19911993, 19972011). Як кінематаграфіст найбольш вядомы сваім шматгадовым супрацоўніцтвам з кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім, мае намінацыю на прэмію «Оскар» за найлепшы сцэнарый.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Кінематаграфічная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Кшыштаф Пясевіч з’яўляецца суаўтарам сцэнарыя да 17 фільмаў Кшыштафа Кеслёўскага, сярод якіх найбольш вядомыя працы рэжысёра: тэлецыкл «Дэкалог», фільм «Падвойнае жыццё Веранікі» і трылогія «Тры колеры». Гэтыя фільмы былі адзначаны шматлікімі кінаўзнагародамі, у тым ліку шэрагам намінацый і кінаўзнагарод за найлепшы сцэнарый. Сцэнарый да фільма «Тры колеры: Чырвоны» быў адзначаны намінацыяй на прэмію «Оскар». Пасля смерці Кшыштафа Кеслёўскага іх з Пясевічам сцэнарыі экранізаваліся іншымі кінарэжысёрамі. Так у 2002 годзе Том Тыквер выпусціў фільм «Рай» па сцэнарыі Кшыштафа Пясевіча і Кшыштафа Кеслёўскага.

Палітычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Кшыштаф Пясевіч быў сенатарам II, IV, V, VI і VII скліканняў Сената Рэспублікі Польшча (1991—1993, 1997—2011).

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Спіс сцэнарных прац Кшыштафа Пясевіча паводле інфармацыі сайту «Internet Movie Database»[3] і інтэрнэт-базы польскага кіно «FilmPolski.pl»[4]:

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1985
ф «Без канца» польск.: Bez końca сцэнарыст
1988
ф «Кароткі фільм пра забойства» польск.: Krótki film o zabijaniu сцэнарыст
1988
ф «Кароткі фільм пра каханне» польск.: Krótki film o miłości сцэнарыст
1989
тф «Дэкалог» (тэлецыкл) польск.: Dekalog сцэнарыст
1991
ф «Падвойнае жыццё Веранікі» польск.: Podwójne życie Weroniki, фр.: La double vie de Véronique сцэнарыст
1993
ф «Тры колеры: Сіні» польск.: Trzy kolory: Niebieski, фр.: Trois couleurs: Bleu сцэнарыст
1994
ф «Тры колеры: Белы» польск.: Trzy kolory: Biały, фр.: Trois couleurs: Blanc сцэнарыст
1994
ф «Тры колеры: Чырвоны» польск.: Trzy kolory: Czerwony, фр.: Trois couleurs: Rouge сцэнарыст
2001
ф «Ціша» польск.: Cisza сцэнарыст
2002
ф «Рай» англ.: Heaven сцэнарыст
2005
ф «Пекла» фр.: L'enfer сцэнарыст
2007
ф «Надзея» польск.: Nadzieja сцэнарыст
2009
кар «Па-за полем зроку» нідэрл.: Uit Zicht сцэнарыст
2018
ф «Блукайце і палайце, бясконцыя зоркі» англ.: Wander and Burn, the Endless Stars сцэнарыст

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]