Тры колеры

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Тры колерыM:
Жанр фільм-драма[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Canal+
Краіна
Мова французская мова і польская
Год 1993 і 1994

«Тры ко́леры» (фр.: Trois Couleurs, польск.: Trzy kolory) — кінатрылогія, знятая ў 19931994 гадах польскім рэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім: «Тры колеры: Сіні» (1993), «Тры колеры: Белы» (1994), «Тры колеры: Чырвоны» (1994). Сцэнарыі ўсіх трох фільмаў былі напісаны Кеслёўскім у суаўтарстве з Кшыштафам Пясевічам (пры ўдзеле Агнешкі Холанд і Славоміра Ідзяка), музыку да трылогіі стварыў кампазітар Збігнеў Прайснер.

Уся трылогія была высока ацэнена гледачамі і крытыкамі. На партале Internet Movie Database «Сіні» мае рэйтынг 8,0, «Белы» — 7,7, а «Чырвоны» — 8,1. Вядомы амерыканскі крытык Роджэр Эберт уключыў трылогію ў свой спіс «выдатных фільмаў». Часопіс Empire у 2010 годзе ўключыў трылогію ў спіс 33 найлепшых трылогій у гісторыі кіно пад № 11[1].

«Тры колеры: Чырвоны» стаў апошнім фільмам у жыцці Кеслёўскага, які памёр у сакавіку 1996 года ва ўзросце 54 гадоў.

Тэмы[правіць | правіць зыходнік]

Сіні, белы і чырвоны з’яўляюцца колерамі сцяга Францыі (злева направа), і сюжэт кожнага фільма тым ці іншым чынам заснаваны на адным з дэвізаў Французскай рэспублікі: «Свабода, роўнасць, братэрства».

Акцёрскі склад[правіць | правіць зыходнік]

 «Тры колеры: Сіні» 
 Акцёр   Персанаж 
Жульет Бінош Жулі
Бенуа Рэжан Аліўе
Фларанс Пернэль Сандрын
 «Тры колеры: Белы» 
 Акцёр   Персанаж 
Збігнеў Замахоўскі Караль
Жулі Дэльпі Дамінік
Януш Гаяс Мікалай
 «Тры колеры: Чырвоны» 
 Акцёр   Персанаж 
Ірэн Жакоб Валянцін
Жан-Луі Трэнціньян Жазэф
Жан-П’ер Лары Агюст

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Знешнія спасылкі[правіць | правіць зыходнік]