Шаблон:Падзеі 22 лютага
Выгляд
- 896: Кароль усходніх франкаў Арнульф Карынтыйскі быў каранаваны як імператар Захаду.
- 1387: Ягайла выдаў другую грамату аб наданні прывілеяў баярам ВКЛ, якія прынялі каталіцкае веравызнанне.
- 1732: Нарадзіўся Джордж Вашынгтон, першы Прэзідэнт ЗША.
- 1789: Першаадкрывальнік Урана Уільям Гершэль адзначыў, што імаверна ў планеты ёсць кольцы.
- 1819: Фларыда перайшла ад Іспаніі да ЗША (была прададзена за 5 млн $).
- 1943: Створана група армій «Афрыка» — злучэнне італа-нямецкіх войскаў падчас Другой сусветнай вайны.
- 1979: Сент-Люсія атрымала незалежнасць ад Вялікабрытаніі.
- 1996: Папа Рымскі Ян Павел II выдаў апостальскую канстытуцыю Universi Dominici gregis («Уся паства Гасподняя»).
- 2014: Вярхоўная Рада Украіны прыняла пастанову пра адхіленне Віктара Януковіча з пасады Прэзідэнта.