Шаблон:Падзеі 23 жніўня
Выгляд
- 476: Адаакр, начальнік германскіх наймітаў, скінуў рымскага імператара Ромула Аўгустула і абвясціў сябе каралём. Фармальны канец існавання Заходняй Рымскай імперыі.
- 634: Памёр Абу Бакр, першы мусульманскі халіф.
- 1561: Мікалай Радзівіл Чорны з початам увайшоў у Рыгу, якая пераходзіла пад уладу ВКЛ.
- 1572: Варфаламееўская ноч, масавая разня гугенотаў у Францыі, учыненая каталікамі.
- 1653: Крычаву нададзена магдэбургскае права і герб.
- 1847: Памёр Ян Чачот, беларускі і польскі паэт, фалькларыст.
- 1917: Нарадзіўся беларускі паэт Пімен Панчанка.
- 1939: У Маскве паміж Германіяй і СССР падпісаны дагавор аб ненападзенні, у тайным пратаколе да якога зацверджаны падзел Усходняй Еўропы (Пакт Молатава-Рыбентропа).
- 1943: Савецкія войскі вызвалілі Харкаў, чым завяршылася Курская бітва.
- 1989: Два мільёны чалавек у Латвійскай, Літоўскай і Эстонскай ССР, узяўшыся за рукі, сталі ўздоўж дарогі Вільнюс—Талін, дамагаючыся незалежнасці сваіх рэспублік.
- 2023: Прэс-служба Універсітэта Каліфорніі ў Санта-Крус заявіла, што навукоўцы цалкам расшыфравалі структуру Y-храмасомы чалавека.