Шаблон:Падзеі 30 снежня
Выгляд
- 1066: Разня яўрэяў у Гранадзе ўчынена іберыйскімі мусульманамі.
- 1667: Спыніў дзейнасць Віленскі манетны двор — асноўны цэнтр манетнай вытворчасці ВКЛ.
- 1865: Нарадзіўся Джозеф Рэдзьярд Кіплінг, англійскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі.
- 1922: Утварэнне Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.
- 1923: Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя на канферэнцыі ў Вільні прыняла рашэнне пра самароспуск і ўступленне ў КПЗБ.
- 1947: Кароль Румыніі Міхай I адрокся трона.
- 1956: Вёска Шацілкі ператворана ў гарадскі пасёлак (зараз — горад Светлагорск).
- 1992: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Літоўскай Рэспублікай.
- 2006: Па прысудзе Вярхоўнага суда Ірака былы кіраўнік краіны Садам Хусейн пакараны праз павешанне.