З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Шальнік.
Ша́льнік[2][3] (Alísma) — род кветкавых раслін сямейства шальнікавыя (Alismataceae).
Шматгадовыя водныя травяністыя расліны. Сцябло прамастойнае. Лісце суцэльнае, на чаранках, у прыкаранёвай разетцы. Кветкі белага колеру, з трыма пялёсткамі, сабраныя ў мяцёльчатыя суквецці. Плод — шматарэшак.
Налічваецца каля дзесяці (11[4]) відаў, шырока распаўсюджаныя па ўсім свеце. Большай часткай — у Паўночным паўшар’і, таксама ў Аўстраліі, Паўднёва-Усходняй Азіі, Усходняй Афрыцы і Цэнтральнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца 3 віды шальніка[5]: шальнік злакавы (Alisma gramineum), шальнік ланцэтны (Alisma lanceolatum), шальнік трыпутнікавы (Alisma plantago-aquatica).
З’яўляюцца кормам андатры і качак[3]. Трава ў свежым выглядзе ядавітая для жывёл[3].
Зноскі