Малена Эрнман
Малена Эрнман | |
---|---|
шведск.: Malena Ernman | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 4 лістапада 1970[1] (54 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Муж | Svante Thunberg[d] |
Дзеці | Грэта Тунберг і Beata Ernman[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | актрыса, оперная спявачка, музыкант, выканаўца, аўтар, акцёр мюзікла, студыйны музыкант |
Пеўчы голас | сапрана і мецца-сапрана |
Інструменты | вакал |
Жанры | опера, джаз, кабаре |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Q128595475? (1995) |
http://www.malenaernman.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Малена Эрнман (шведск.: Malena Ernman; нар. 4 лістапада 1970, Упсала, камуна Упсала, лен Упсала, Швецыя) — шведская оперная спявачка (каларатурнае меца-сапрана). Членам Шведскай каралеўскай музычнай акадэміі. Прадстаўніца Швецыі на Еўрабачанні 2009.
Маці экаактывісткі Греты Тунберг, якая пераканала яе адмовіцца ад міжнароднай опернай кар’еры з-за ўздзеяння авіяцыі на навакольнае асяродзе.[2]
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Раннія гады
[правіць | правіць зыходнік]Малена правяла дзяцінства і школьныя гады ў маленькім гарадку Сандвікене ў Швецыі. Эрнман вучылася ў Каралеўскай музычнай акадэміі ў Стакгольме, у музычнай кансерваторыі ў Арлеане ў Францыі і ў школе Каралеўскай шведскай оперы. З шасці гадоў Малена пачала спяваць у хоры Coromanterna ў родным горадзе Сандвікене і ўвабрала традыцыі шведскага харавога выканальніцтва. Затым, ужо будучы студэнткай, была ўдзельніцай хору Шведскага радыё пад кіраўніцтвам славутага дырыжора Эрыка Эрыксана.
Опера
[правіць | правіць зыходнік]Дэбют Малены у Швецыі адбыўся пасля заканчэння опернай школы ў 1998, у ролі Кая ў оперы «Sven David Sandströms» і ў ролі Разіны ў «Севільскам цырульніке» Джаакіна Расіні ў Шведскай каралеўскай оперы, дзе яна пазней таксама спявала галоўныя партыі ў операх «Кармэн» і «Папялушка».
У гэты ж час, Малена выканала шэраг роляў у Берлінскай оперы (Керубіна ў «Вяселлі Фігара», Разіна ў «Севільскам цырульнікеСевільскам цырульніке» і Раберта ў «Грызельдзе» Скарлаці).
Яе міжнародны дэбют адбыўся ў 1999 годзе ў ролі Нерона ў оперы «Агрыпіна» Гендэля ў тэатры Ла Монне ў Брусэлі і Тэатры Елісейскіх палёў у Парыжы. Малена Эрнман прыняла ўдзел у фестывалі Glyndebourne Festival (Нэнсі ў «Альберт Херынг» і Арлоўскі ў «Кажаны»).
У 2004 годзе яна выканала партыю Донны Эльвіры ў оперы «Дон Жуан» Моцарта ў тэатры Ла Манэ ў Брусэлі. І на фестывалях d’aix en Provence, Wiener Festwochen.
У 2005 годзе яна выканала галоўную ролю на сусветнай прэм’еры оперы «Джулі» ў тэатры Ла Манэ ў Брусэлі, а таксама на фестывалях Wiener Festwochen і d’aix en Provence.
2006 годзе яна выканала партыю Нерона ў оперы «Каранацыя Папеі» ў Берліне і ў тэатры Ла Манэ ў Брусэлі. У тым жа годзе на фестывалі ў Вене яна дэбютавала ў ролі Дыдоны ў оперы «Дыдона і Энэй» Генры Пёрсэла, а затым Аніа ў оперы «Міласэрнасць Ціта» на Зальцбургскім фестывалі.
У 2007 годзе яна спявала Сеста ў оперы «Юлій Цэзар» Гендэля ў Вене, Керубіна ў «Вяселлі Фігара» Моцарта ў d’aix en Provence і Нерона ў «Каранацыі Папеі» у Оперным тэатры Амстэрдама.
У 2008 годзе Малена Эрнман вярнулася ў Каралеўскую оперу ў Стакгольме, дзе выканала галоўную партыю ў оперы Джаакіна Расіні «Папялушка». Восенню яна зноў праспявала загалоўную партыю ў оперы «Дыдона і Энэй» у Опера-Комік ў Парыжы.
У 2009 годзе яна праспявала Анджэліну ў «Папялушцы» ў оперы Франкфурта і ў канцы красавіка яна спявала гэтую ж ролю ў Каралеўскай оперы ў Стакгольме.
У сакавіку 2010 яна дэбютавала ў ролі Ідаманта ў оперы Моцарта «Ідаменей» у Ла Манэ ў Брусэлі. Яна спявала шматлікія канцэрты ў Скандынавіі і Германіі, у тым ліку адзін у Sthlm Globe Arena з Андрэа Бачэлі.
Канцэрты
[правіць | правіць зыходнік]У 2001—2002 выступала з канцэртамі ў Токіа (выконвала Bach’s St. John Passion in Notre Dame de Paris, Рэквіем Моцарта), у 2004—2005 спявала ў Wigmore Hall (невялікая канцэртная зала камернай музыкі ў Лондане).
Малена выступала ў Токіа, Берліне, Мадрыдзе, Рыме, Парыжы, Лос-Анджэлесе са шматлікімі вядомымі дырыжорамі, такімі, як Марк Мінкоўскі, Даніэль Барэнбойм, Эса-Пека Салонен, Нікалаусам Арнонкур, Філіп Херэвеге, Рэнэ Якабс, Сайман Рэтл.
Melodifestivalen і Еўрабачанне
[правіць | правіць зыходнік]14 сакавіка ў Стакгольме ў фінале конкурса Melodifestivalen была названая пераможцай з вынікам 182 балы (адрыў ад Каралін аф Угглас склаў 11 балаў) і стала прадстаўніком Швецыі на Еўрабачанні 2009. Яна, выступіўшы ў першым паўфінале з кампазіцыяй «La Voix» і заняўшы 4 месца, прайшла ў фінал конкурсу, дзе заняла 21 месца з 33 баламі.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Малена выйшла замуж за акцёра Свантэ Тунберга. У іх ёсць дзве дачкі: Грэта і Беата. Бацькі Малены — Ларс і Ева Эрнман.
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- 2000: Naïve (KMH)
- 2001: Cabaret Songs (BIS)
- 2003: Songs in Season (Nytorp Musik)
- 2003: My Love (BIS)
- 2009: La Voix du Nord
- 2010: Santa Lucia — En klassisk jul (Калядны альбом)
- 2011: Opera di Fiori (Roxy Recordings/Universal)
- 2013: I decembertid
- 2014: SDS
- 2016: Sverige
Зборнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Songs in Season (Nytorp Musik)
- Nachtgesänge (Col legno)
Сінглы
[правіць | правіць зыходнік]- 2009: La voix
- 2010: Min plats på jorden
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Litteris et Artibus (2011)
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Ernman, Sara Magdalena // Sveriges befolkning 2000 — Sveriges Släktforskarförbund, 2020. Праверана 28 снежня 2022.
- ↑ Crouch, David. «The Swedish 15-year-old who’s cutting class to fight the climate crisis». The Guardian, 1 сентября 2018