Дыска

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дыска
грэнл.: Qeqertarsuaq
Qeqertarsuaq.JPG
Характарыстыкі
Плошча8 578 км²
Найвышэйшы пункт1 919 м
Насельніцтва1 100 чал. (2005)
Шчыльнасць насельніцтва0,13 чал./км²
Размяшчэнне
69°47′46″ пн. ш. 53°05′54″ з. д.HGЯO
Краіна
АўтаноміяГрэнландыя
Дыска (Грэнландыя)
Дыска
Дыска
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Востраў Дыска[1] або Кекертарсуак[1] (дацк.: Qeqertarsuaq, у перакладзе — Вялікі востраў) — востраў, размешчаны на заходнім узбярэжжы вострава Грэнландыя ў Моры Бафіна[1]. Уладанне Даніі.

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Плошча вострава 8578 км². Максімальная шырыня 160 км. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора 975 метраў, найвышэйшая кропка — 1919 метраў над узроўнем мора. Насельніцтва 1100 чалавек. Востраў ўваходзіць у сотню самых вялікіх астравоў Зямлі па плошчы. 1/5 плошчы вострава пакрыта ледавікамі. Уяўляе сабой раздзеленае базальтавае плато.

На поўдні вострава размешчаны партовы горад Кекертарсуак[1] або Годхаўн[1] (дацк.: Godhavn), насельніцтва 1032 чалавек (2005 год), горад з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам аднайменнага муніцыпалітэта Заходняй Грэнландыі. На востраве — радовішчы бурага вугалю, жалезнай руды.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню быў знойдзены нарвежцам Эйрыкам Рыжым[1] паміж 982 і 985 гадамі, і выкарыстоўваўся для палявання і рыбнай лоўлі.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — С. 407. — 576 с. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]