Шарпілаўка (Гомельскі раён)
Вёска
Шарпілаўка
| ||||||||||||||||||||||||
Шарпі́лаўка[2] (трансліт.: Šarpilaŭka, руск.: Шарпиловка) — вёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці, на рацэ Сож. Уваходзіць у склад Шарпілаўскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ранняя гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Паводле пісьмовых крыніц вёска вядома з канца XVIII стагоддзя, уваходзіла ў склад Рэчыцкага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, належала да маёнтка Гомель, дзяржаўная ўласнасць[3].
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай землі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Беліцкім павеце. Расійская імператрыца Кацярына II падарыла Гомель і Гомельскае староства ў вечнае спадчыннае валоданне расійскаму палкаводцу Пятру Румянцаву-Задунайскаму «для забавы».
У 1834 годзе ўласнасць графа Івана Паскевіча, у Хомінскай эканоміі Гомельскага маёнтка. Пасля 1861 года ў Дзятлавіцкай воласці Гомельскага павета. З 1880 года дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы была школа граматы, хлебазапасны магазін, 3 ветракі, 2 крупарушкі, кузня, карчма. Дзейнічала народнае вучылішча, на 1907 год было 60 вучняў.
У 1908 годзе было 1108 дзесяцін зямлі, уласнасць шарпілаўскай сельскай грамады[4], была царква.
- Шарпілаўка на здымках Вячаслава Косткі, 1903—1904 гг.
-
Дзяўчынка ў штодзённым строі.
-
Брама.
-
Жыхары Шарпілаўкі, паднашэнне хлеба.
-
Перавоз жыта.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]У 1918 годзе землі былі ахоплены антыбальшавіцкімі выступленнямі[5]. У пачатку сакавіка 1918 года тэрыторыя тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Таксама на тэрыторыю прэтэндавала Украінская Народная Рэспубліка, з дазволу немцаў на Гомельшчыне быў утвораны штаб украінскіх вайсковых фармаванняў Украінскай дзяржавы[5]. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, занята Чырвонай Арміяй у пачатку студзеня[6]. 16 студзеня 1919 года бальшавіцкія ўлады забралі тэрыторыі ў склад Савецкай Расіі. У 1920 годзе на землях працягваліся антыбальшавіцкія выступленні[7].
У 1926 годзе ў Шарпілаўцы былі паштовы пункт, школа, лаўка. 6 снежня 1926 года тэрыторыя была перададзена з складу Расійскай СФСР у склад Беларускай ССР (другое ўзбуйненне БССР). З 8 снежня 1926 года цэнтр Шарпілаўскага сельсавета Дзятлавіцкага, з 4 жніўня 1927 года Гомельскага, з 10 лютага 1931 года Лоеўскага раёна Гомельскай акругі (да 26 ліпеня 1930). З 20 лютага 1938 года ў Гомельскай вобласці.
У 1930 годзе праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Абарона краіны», былі 2 кузні, 2 ветракі, 2 конныя крупарушкі.
У Другую сусветную вайну з 25 жніўня 1941 года пад акупацыяй Германіі[8]. У часе акупацыі вёска была часткова спалена, забіта 29 чалавек[9]. Вызвалена ў канцы верасня — пачатку кастрычніка 1943 года.
- Шарпілаўка на здымках Вячаслава Косткі, 1903—1904 гг.
-
Унутры гумна.
-
Красны кут і бажніца.
-
Хата.
-
Агульны выгляд уладанняў селяніна.
Спіс вуліц
[правіць | правіць зыходнік]- 40 год Кастрычніка
- 50 год Кастрычніка
- Маладзёжная
- Савецкая
- Цэнтральная
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1788 год — 62 жыхары
- 1798 год — 73 жыхары
- 1811 год — 28 двароў, 95 жыхароў мужчынскага полу
- 1833 год — 97 рэвізскіх душ
- 1885 год — 109 двароў, 492 жыхары
- 1897 год — 147 двароў, 1021 жыхар
- 1908 год — 169 двароў, 1340 жыхароў
- 1926 год — 246 двароў
- 1959 год — 961 жыхар
- 2004 год — 280 двароў, 749 жыхароў
- 2009 год — 581 жыхар[10]
- 2019 год — 479 жыхароў
Памятныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]- Брацкая магіла савецкіх вайскоўцаў, якія загінулі ў Другую сусветную вайну —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000230.
Этнаграфія і археалогія
[правіць | правіць зыходнік]У 1903—1904 гадах Шарпілаўку наведаў этнограф Вячаслаў Костка, які зрабіў фотаздымкі паселішча і жыхароў. Мова жыхароў Шарпілаўкі зафіксавана ў «Матэрыялах для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны» (1975—1982)[11].
У пачатку XX стагоддзя было запісана гарадзішча паміж Шарпілаўкай і Хамінкай[12].
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Анатоль Сямёнавіч Грачанікаў (1938—1991) — беларускі паэт і перакладчык.
- Іван Фёдаравіч Харламаў (1920—2003) — беларускі вучоны ў галіне педагогікі
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2019/homielskaja.htm
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 339.
- ↑ Дапаможнік (недаступная спасылка). helper.archonline.by. Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2023. Праверана 7 лютага 2025.
- ↑ а б Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 18.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 20.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 22.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 31.
- ↑ Поиск - Белорусские деревни, сожжённые в годы Великой Отечественной войны . db.narb.by. Праверана 7 лютага 2025.
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 7 лютага 2025.
- ↑ Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1975). Частка 1 — Беларускія дыялектныя слоўнікі . bydialects.org. Праверана 7 лютага 2025.
- ↑ Русское географическое общество. Северо-Западный отдел. Записки Северо-Западного отдела Императорского Русского географического общества. — Вильна: А. Г. Сыркин, 1910. — С. 111. — 742 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шарпілаўка // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004. — С. 342—325. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0303-9.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — С. 381.
- Чарняк, А. Дз., Яшчанка, А. Р. Вёска Шарпілаўка ў другой палове 20 – пачатку 21 ст.: этнаграфічная характарыстыка. — 2013.
- Szarpiłówka, pow. homelski // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. — S. 805.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шарпілаўка (Гомельскі раён)