Шатравіна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Шатравіна
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
37
Насельніцтва
18 чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 216[1]
Паштовы індэкс
211021[2]
Аўтамабільны код
2
Шатравіна на карце Беларусі ±
Шатравіна (Беларусь)
Шатравіна
Шатравіна (Віцебская вобласць)
Шатравіна

Шатра́віна[3] (трансліт.: Šatravіna, руск.: Шатравино) — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Крапівенскага сельсавета. Знаходзіцца за 10 км на ўсход ад Оршы і за 1 км на поўдзень ад аўтадарогі Орша — Дуброўна — М1.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Колішняе ўладанне Льва Сапегі ў складзе маёнтка Дуброўна ў Аршанскім павеце. У канцы XVIII стагоддзя была вядома як Шатровіна (Шетравіна). Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай — у складзе Аршанскага павета Магілёўскай губерні Расійскай імперыі, належыла Кацярыне Грынкевіч (Грыневіч?)[4]. З другой паловы XIX стагоддзя — у Пугляёўскай воласці Горацкага павета Магілёўскай губерні, уваходзіла ў маёнтак Грэкаўка князёў Любамірскіх, потым належыла Вальсу фон Шпрык. Па звестках 1892 года — ліфляндскім дваранам Альфрэду і Геральду Вільгельмавічам фон Валь і Аляксандру фон Шмрок[5]. З’яўлялася цэнтрам Шатравінскага сельскага таварыства. Меўся хлебазапасны магазін. У 1915 годзе меліся 2 прыватныя пасекі з 15 вуллямі. У 1919 годзе перададзена ў Аршанскі раён[удакладніць]. З сакавіка 1924 года паселішча ў БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 10 жыхароў вёскі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XVIII стагоддзе: 1777 год — 8 душ хрысціян[4], 1783 год — 4 двары, 11 рэвізскіх душ мужчынскага і 11 жаночага полу.
  • XIX стагоддзе: 1857 год — 59 сялян[6] ;1881 год — 27 сялян.
  • XX стагоддзе: 1910 год — 20 двароў, 127 жыхароў[7]; 1915 год — 20 двароў, 130 жыхароў; 1926 год — 30 двароў, 151 жыхар; 1959 год — 167 жыхароў; 1998 год — 21 двор, 39 жыхароў; 1999 год — 47 чалавек.
  • XXI стагоддзе: 2009 год — 37 чалавек[8]; 2017 год — 37 гаспадарак, 21 пастаянны жыхар[5]; 2020 год — 37 гаспадарак, 18 пастаянных жыхароў

Зноскі

  1. Белтэлекам
  2. Белпошта
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  4. 4,0 4,1 Ведомость о дворянах Могилёвской губернии 1777 г. стр.21
  5. 5,0 5,1 Гарады і вёскі Беларусі. т.10 Віцебская вобласць. Кн.1 Мінск:Беларуская Энцыклапедыя ім. Петруся Броўкі, 2018
  6. Список населённых мест Могилёвской губернии 1857 г. стр.345
  7. Список населённых мест Могилёвской губернии 1910 г. под редакцией Г. П. Пожарова стр..60
  8. Насельніцтва па выніках перапісу 2009 года

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]