Нэплі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Нэплі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовы індэкс
225038
Аўтамабільны код
1
Нэплі на карце Беларусі ±
Нэплі (Беларусь)
Нэплі
Нэплі (Брэсцкая вобласць)
Нэплі

Нэ́плі[1] (трансліт.: Nepli, руск.: Непли) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Клейнікаўскага сельсавета. Размешчаны за 12 км на паўночны захад ад Брэста.

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Пагранічнік» (цэнтр — аг. Клейнікі).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 16 стагоддзя як маёнтак — шляхецкая ўласнасць у Берасцейскім павеце Троцкага ваяводства ВКЛ. У 1510 годзе кароль Жыгімонт I Стары зацвердзіў с. Нэпле за магнатам беларускага паходжання Львом Багавіцінавічам. З 1566 года ў Берасцейскім ваяводстве ВКЛ. У 1769 годзе ўласнасць Нямцэвічаў.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. З 1868 года вёска ў складзе маёнтка, якім валодаў пан Пуслоўскі. У 1890 годзе цэнтр Нэплінскай сельскай грамады, якой належала 171 дзес. зямлі. Уладальнікам фальварка быў барон Таўбе. Працавала школа граматы.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. Матэрыяльнае становішча сялян было цяжкім. У сувязі з тым, што вяскоўцы не маглі выплаціць усе падаткі за зямлю, у 1931 годзе была апісана маёмасць 37 гаспадарак.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 20 вяскоўцаў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 173 сялянскія душы (1858)
  • 85 мужчын, 88 жанчын (1868)
  • 503 жыхары (1905)
  • 38 двароў, 227 жыхароў (30.9.1921)
  • 17 двароў, 461 жыхар (1940)
  • 130 жыхароў (1970)
  • 27 гаспадарак, 31 жыхар (1997)
  • 25 гаспадарак, 47 жыхароў (2005)

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]