Шуміліна (станцыя)
Станцыя | |
Шуміліна | |
---|---|
Лінія Віцебск — Полацк | |
Беларуская чыгунка | |
Аддзяленне чыг. | Віцебскае аддзяленне |
Дата адкрыцця | 1866[1] |
Класнасць | 4 клас |
569,382 км | |
Код станцыі | 160905 |
Код у «Экспрэс-3» | 2100037 |
Шумі́ліна (трансліт.: Šumilina, руск.: Шумилино)[2] — станцыя Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці. Размешчана ў гарадскім пасёлку Шуміліна; на лініі Віцебск — Полацк, паміж станцыяй Язвіна і прыпыначным пунктам Добрына.
На станцыі чатыры пад’язныя і пяць станцыйных пуцей, вядзецца грузавая работа[3].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Адкрыта 17 кастрычніка 1866 года. Будынак вакзала — двухпавярховы. Пабудаваны паводле распрацаванага для Дынабургска-Віцебскай чыгункі тыповага праекту вакзалаў 2-га класа. На першым паверсе былі памяшканні для пасажыраў (залы чакання I, II і III класаў, буфет, туалетны пакой) і адміністрацыі станцыі (для начальніка, памочніка начальніка, тэлеграф, білетныя касы). На другім паверсе былі кватэры начальніка станцыі, ягонага памочніка і іншых работнікаў. Акрамя вакзала, у комплекс станцыі ўваходзілі воданапорная вежа, пакгаўз, чыгуначныя майстэрні, а таксама былі пабудаваны жылыя дамы для персаналу і Свята-Мікалаеўская царква. Царква, майстэрні і воданапорная вежа да нашага часу не захаваліся[4].
Да 1962 года станцыя мела назву Сіроціна (па назве мястэчка, што знаходзіцца за 9 кіламетраў ад Шуміліна)[5].
У лістападзе 2014 года перад будынкам станцыі быў усталяваны бюст Паўлу Мельнікаву . Перад помнікам устаноўлены камень з тэкстам тэлеграмы пра адкрыццё чыгуначнай лініі ў 1866 годзе[6].
У кіно
[правіць | правіць зыходнік]На шумілінскім вакзале здымалі адну са сцэн фільма «Чорная бяроза»[7].
Зноскі
- ↑ Архангельский А.С., Архангельский В.А. Железнодорожные станции СССР: Справочник. В двух книгах. Кн. II. — Масква: Транспорт, 1981. — С. 234.
- ↑ Шуміліна (станцыя) на сайце Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных Рэспублікі Беларусь
- ↑ Екатерина Осовская. Развиваться и идти дальше (руск.). xpress.by (2 кастрычніка 2021). Праверана 17 снежня 2021.
- ↑ Сяргей Ермалаеў. Шумілінскі вакзал . shumilino.by (10 кастрычніка 2016). Праверана 30 сакавіка 2021.
- ↑ Архангельский А.С., Архангельский В.А. Железнодорожные станции СССР: Справочник. В двух книгах. Кн. II. — Масква: Транспорт, 1981. — С. 297.
- ↑ Сяргей Ермалаеў. Адкрыты помнік Паўлу Мельнікаву . shumilino.by (24 лістапада 2014). Праверана 17 снежня 2021.
- ↑ Марина Павлова. Шумилинскому вокзалу – 140 лет (руск.). vitebsk.cc (26 кастрычніка 2006). Праверана 26 сакавіка 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Шуміліна (станцыя) на сайце Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных Рэспублікі Беларусь
- Железнодорожная станция в Шумилино (руск.)(недаступная спасылка). planetabelarus.by. Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2021. Праверана 26 сакавіка 2021.
Віцебск — Полацк |
---|