Шчаўе тупалістае
Шчаўе тупалістае | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Rumex obtusifolius L., 1753 | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
|
Шчаўе тупалістае[1] (Rumex obtusifolius) — кветкавая травяністая расліна, від роду Шчаўе (Rumex) сямейства Драсёнавыя (Polygonaceae).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Шчаўе тупалістае, карнач[2], шчаўлюк вадзяны[3].
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая буйная расліна з магутным коранем і бароздавым сцяблом вышынёй да 1,5 м, дугападобнымі або ніцымі галінамі ў сярэдняй частцы.
Прыкаранёвае лісце сядзіць на доўгіх хвосціках, з плоскай і бліскучай ліставай пласцінкай даўгавата-яйкападобнай формы, у даўжыню да 25 см і 12 см шырынёй, канцы лісця тупыя або слабазавостраныя, з сэрцападобным аснаваннем. Лісце на сцеблах кароткачарашковае, авальна-ланцэтнай формы.
Суквецце аблісцвенае, мяцёлкавае, з адхіленымі галінамі. Кветкі двухполыя, дробныя, зялёнага колеру, сабраны ў друзлыя калатоўкі. Калякветнік складаецца з шасці авальна-трохкутных лісточкаў. Падчас паспявання пладоў унутраныя лісточкі становяцца цёмна-бурымі. Тычынак у колькасці шэсць, песцік з трыма слупкамі і гронкападобнымі лычыкамі.
Цвіценне адбываецца ў ліпені — жніўні. Плод — трохграневы арэшак.
Лёгка гібрыдызуецца з іншымі відамі шчаўя, напрыклад, са шчаўем прыморскім (Rumex maritimus) або шчаўем кучаравым (Rumex crispus).
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання
[правіць | правіць зыходнік]Від распаўсюджаны ў Заходняй і Цэнтральнай Еўропе, у Скандынаўскіх краінах, на Балканскім паўвостраве, у Міжземнамор’і, у Малой Азіі і Іране. На тэрыторыі Расіі сустракаецца ў еўрапейскай частцы на захад ад Камы і Волгі, акрамя паўночных раёнаў і Крыма, прысутнічае на Каўказе.
Расце ў лясах, на ўзлесках і ў зарасніках кустоўя. Ля жылля чалавека селіцца як рудэральная і пустазельная расліна.
Значэнне і выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Лісце расліны можа быць выкарыстана ў якасці салаты ці як шпінат, можа адварвацца. Лісце змяшчае шчаўевую кіслату, ужыванне якой у вялікай колькасці можа быць небяспечным.
Высушанае насенне выкарыстоўваецца ў якасці вострай прыправы.
Вегетатыўныя часткі могуць выкарыстоўвацца ў якасці лекавай сыравіны.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 115. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927.
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор и редактор тома акад. В. Л. Комаров. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1936. — Т. V. — С. 477—478. — 762 + XXVI с. — 5 175 экз.
- Лесные травянистые растения. Биология и охрана: Справочник / Алексеев Ю. Е. и др.. — М.: Агропромиздат, 1988. — С. 67. — 223 с.
- Род Rumex L. — Щавель // Культурная флора СССР / Под общ. ред. В. Ф. Дорофеева. — Л.: Агропромиздат, 1988. — Т. XII. Листовые овощные растения (спаржа, ревень, щавель, шпинат, портулак, кресс-салат, укроп, цикорий, салат) : ред. тома М. М. Гиренко и О. Н. Коровина. — С. 81. — 304 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Щавель туполистный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)