Шчэрбінская Дача

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Шчэрбінская Дача — лясны масіў у Дубровенскім і Аршанскім раёнах, у вярхоўі р. Вярхіта, на тэрыторыі Шчэрбінскага лясніцтва Аршанскага лясгаса. Плошча масіву складае каля 10 тыс. га.

Рэльеф пласкахвалісты. Сярод лясоў шмат азёр, найбольшае возера Казённае. Пераважаюць бярэзнікі і асіннікі. У паўночна-заходняй, найбольш забалочанай частцы дачы — бярэзнікі даўгамошна-чарнічныя на падзоліста-глеевых глебах, развітых на водна-ледавіковых слабазавалуненых суглінках. Вялікія паніжэнні сярод іх укрыты сфагнавымі хвойнікамі. Паўднёва-ўсходняя частка дачы менш забалочаная. Тут пашыраны кіслічныя асіннікі і бярэзнікі на лёсападобных сугліністых глебах. Невялікімі ўчасткамі трапляюцца чарнічна-кіслічныя ельнікі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]