Эдуард Барысавіч Зарыцкі
Эдуард Барысавіч Зарыцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 лютага 1946 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 6 чэрвеня 2018 (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар |
Узнагароды | |
![]() |
Эдуард Барысавіч Зарыцкі (9 лютага 1946, Красны Кут, Саратаўская вобласць, РСФСР — 6 чэрвеня 2018, Мінск) — беларускі кампазітар. Народны артыст Беларусі (1999).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
З 1948 года жыў у Мінску. Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класе кампазіцыі Анатоля Багатырова ў 1970 годзе. У 1973-82 гадах загадваў музычнай часткай Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача. Працаваў пераважна ў галіне інструментальнай музыкі (апіраўся на класічныя традыцыі), масавай і эстраднай песні, тэатральнай і кінамузыкі.
Памёр ад анкалагічнага захворвання ў Мінску 6 чэрвеня 2018 года[1]. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска[2].
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Сярод твораў: сімфонія (1970), сюіта (1980), канцэрціна «Пастараль» (1977) для сімфанічнага аркестра; канцэрты для габоя (1973) і валторны (1974) і камернага аркестра; капрычыа для фартэпіяна з камерным аркестрам (1978), сюіта на тэмы беларускіх песень (1976); камерна-інструментальная музыка; сюіты з музыкі да спектакляў «Дванаццатая ноч», «Снежная каралева», «Тэатральная сюіта».
Эдуард Зарыцкі аўтар больш за 600 песень[1]. Ён аўтар такіх вядомых песень як «Белыя крылы», «Замова», «Начныя кастры», «Будзьма», «Палыновая ростань», «Лісток календара», «Так прыйшла да нас Перамога».
Таксама Зарыцкі стварыў цыклы на вершы Адама Міцкевіча, Якуба Коласа і Уладзіміра Караткевіча.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
У 2006 годзе быў узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 9 лютага
- Нарадзіліся ў 1946 годзе
- Нарадзіліся ў Красным Куце
- Памерлі 6 чэрвеня
- Памерлі ў 2018 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Постаці Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача
- Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
- Народныя артысты Беларусі
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Кампазітары паводле алфавіта
- Кампазітары Беларусі
- Кампазітары СССР
- Кампазітары XX стагоддзя
- Кампазітары XXI стагоддзя