Анатоль Васільевіч Багатыроў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Анатоль Багатыроў)
Перайсці да: рух, знайсці
Анатоль Васільевіч Багатыроў
Дата нараджэння

13 (26) жніўня 1913

Месца нараджэння

Віцебск, Віцебская губерня, Расійская імперыя[1]

Дата смерці

19 верасня 2003(2003-09-19) (90 гадоў)

Месца смерці

Мінск, Беларусь

Месца пахавання

Усходнія могілкі

Краіна

Flag of Belarus (1995-2012).svg Беларусь
Flag of the Soviet Union.svg СССР

Альма-матар

Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі

Прафесіі

кампазітар, музычны педагог

Жанры

опера, сімфонія

Узнагароды

Анато́ль Васі́льевіч Багатыро́ў (13 жніўня 1913, Віцебск — 13 верасня 2003, Мінск) — беларускі савецкі кампазітар, педагог і грамадскі дзеяч[2]. Заслужаны артыст Беларусі (1940). Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі(1944). Прафесар (1960). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1969). Народны артыст РСФСР (1981). Народны артыст БССР (1968)[3]. Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1941). Ганаровы грамадзянін Віцебска (2002).[4]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Закончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класу кампазіцыі прафесара В. А. Залатарова ў 1937[2]. З 1948 года выкладчык кампазіцыі ў Беларускай акадэміі музыкі[2], у 1948—1962 гады яе рэктар[2]. У 1938—1949 гадах старшыня праўлення СК БССР[2]. Дэпутат ВС БССР (1938—1959)[2].

А. В. Багатыроў памёр 19 верасня 2003 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Належаў да першага пакалення беларускіх кампазітараў, творчасць якіх фарміравалася ў рэчышчы савецкага музычнага мастацтва. Кампазітарскаму мысленню Багатырова ўласцівыя шырокі дыяпазон вобразнага мыслення, схільнасць да ўвасаблення глыбока жыццёвых канцэпцый, дэмакратычная накіраванасць[2].

Тэмы сучаснасці, гуманістычнай ідэі ўвасоблены ў музыцы Багатырова яснай, пераканаўчай музычнай мовай, заснаванай на беларускай народнай песеннасці. Нацыянальныя рысы выяўляюцца ў мэласе, рытміцы, ладавых формах. Музыкальная тканіна твораў звычайна прасякнута развітымі меладычнымі ўтварэннямі, якія фарміруюць поліфанізаваную фактуру. Для твораў характэрна працяглае дынамічнае развіццё тэматычнага матэрыялу, вытокі якога знаходзяцца ў фальклорных жанрах (балада, жніўныя песні і інш.).

Творчай манеры ўласцівая эпічнасць выказвання. Узнёслая філасофская лірыка, псіхалагічная паглыбленасць характэрныя для камерна-інструментальнай і камерна-вакальнай творчасці Багатырова. Хорам і апрацоўкам народных песен уласцівая выразная кантылена, заснаваная на народна-песенных прынцыпах развіцця[3].

Асноўныя творы[правіць | правіць зыходнік]

Сярод твораў А. В. Багатырова вялікая колькасць сачыненняў у розных жанрах[2]:

Оперы[правіць | правіць зыходнік]

Для салістаў, хору і сімфанічнага аркестра[правіць | правіць зыходнік]

Араторыя «Бітва за Беларусь»

кантаты:

Камерна-інструментальныя творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Фартэпіянныя трыо (1943)
  • Саната для скрыпкі і фартэпіяна (1946), віяланчэлі і фартэпіяна (1951), фартэпіяна (1958)
  • 2 сімфоніі,
  • канцэрт для віяланчэлі з аркестрам,
  • канцэрт для кантрабаса з аркестрам,
  • п'есы для віяланчэлі, фартэпіяна,
  • харавыя творы,
  • вакальныя цыклы на вершы У. Шэкспіра, Я. Купалы, Г. Ахматавай, М. Лермантава, М. Багдановіча, А. Куляшова, П. Броўкі, А. Пушкіна[2],
  • музыка да драматычных спектакляў, у тым ліку да драмы М. Лермантава «Маскарад»,
  • каля 100 харавых і вакальных апрацовак беларускіх народных песень.

Вучні[правіць | правіць зыходнік]

А. Багатыроў — буйны педагог, які на працягу больш чым 50 гадоў вёў клас кампазіцыі ў Беларускай Акадэміі музыкі. Ён выхаваў цэлую плеяду беларускіх кампазітараў. Сярод вучняў А. Багатырова — народныя артысты СССР, народныя артысты Рэспублікі Беларусь, заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларусі лаўрэаты Дзяржаўных прэмій, лаўрэаты ўсесаюзных і рэспубліканскіх конкурсаў — Я. Глебаў, І. Лучанок, Г. Вагнер, Ю. Семяняка, Д. Смольскі, С. Картэс, А. Мдзівані, Р. Сурус, Э. Тырманд, У. Буднік, В. Войцік, У. Солтан, Л. Захлеўны, М. Літвін, Э. Казачкоў, А. Хадоска, П. Альхімовіч, Л. Мурашка і іншыя[5].

Анатоль Багатыроў і Янка Купала[правіць | правіць зыходнік]

А. Багатароў пазнаёміўся з Я. Купалам у снежні 1934 года на вечарыне-канцэрце беларускай музыкі ў Доме пісьменнікаў. Купала зацікавіўся аўтарскім выкананнем на фартэпіяна «Варыяцый» на тэму беларускай народнай песні і запрасіў кампазітара дамоў. На тэксты вершаў «Восень» і «Сонцу», якія Купала падараваў пад час сустрэчы, А. Багатыроў напісаў рамансы. Наведваў дом Купалы, сустракаўся з ім у Доме пісьменнікаў і на творчых вечарынах. У дакладзе «Айчынная вайна і беларуская інтэлігенцыя» на сесіі АН БССР за некалькі месяцаў да сваёй гібелі (Казань, 12 сакавіка 1942 года) Купала гаварыў пра майстэрства Багатырова ў апрацоўцы народнай музыкі і поспех яго оперы «У пушчах Палесся». Напісаў шматлікія хоры на вершы Я. Купалы. Аўтар успамінаў пра Купалу (часопіс «Полымя», 1982, № 6)[6].

Анатоль Багатыроў і творчасць Тараса Шаўчэнкі[правіць | правіць зыходнік]

На словы Тараса Шаўчэнкі напісаў змяшаны хор без суправаджэння «Сонца заходзіць» (1964), цыкл рамансаў для голасу з фартэпіяна «Пастаўлю хату» (1961), «І шырокую даліну», «Агні гараць», «Ад сяла да сяла» (з паэмы «Гайдамакі»), «Вішнёвы садок каля дома» — усё на ўкраінскія тэксты (1964)[7].

Значэнне творчасці[правіць | правіць зыходнік]

Анатоль Багатыроў — адзін з заснавальнікаў нацыянальнай беларускай оперы[2]. Ён значна ўзбагаціў жанры кантаты, хору а капэла, раманса ў беларускай музыцы[2]. Багатырова лічаць заснавальнікам беларускай нацыянальнай кампазітарскай школы[8].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Богатырёв Анатолий Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. гл. ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
  2. 2,00 2,01 2,02 2,03 2,04 2,05 2,06 2,07 2,08 2,09 2,10 Богатырёв Анатолий Васильевич // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 62. — 737 с.
  3. 3,0 3,1 Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 1. — Мн., БелСЭ, 1984. — Артыкул «Багатыроў». — C. 253.
  4. Кампазітар Анатоль Багатыроў узнагароджаны дыпломам Ганаровага грамадзяніна Віцебска. БелаПАН. Праверана 11 мая 2012 года.
  5. Анатоль Васільевіч БАГАТЫРОЎ на hor.by
  6. Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Багатыроў». — C. 57.
  7. Шевченківський словник: У двох томах / Інститут літератури імені Т. Г. Шевченка Академії Наук УРСР. — К.: Головна редакція УРЕ, 1978.
  8. Портал Беларусь Сегодня | panorama — Анатолий Васильевич Богатырёв (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 1: А капэла — Габелен / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]