Эдуард Війральт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдуард Війральт
Дата нараджэння 20 сакавіка 1898(1898-03-20)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 студзеня 1954(1954-01-08)[3][1][…] (55 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці графік, мастак, рысавальнік, скульптар, мастак-гравёр
Вучоба
Уплыў Anton Starkopf[d] і Selmar Werner[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Э́дуард Ві́йральт (эст.: Eduard Wiiralt (Viiralt); 20 сакавіка 1898, в. Губаніцы, Санкт-Пецярбургская губерня, Расійская імперыя, цяпер Ленінградская вобласць — 8 студзеня 1964 Парыж, Францыя) — эстонскі графік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў займацца графікай у 19151919 гадах, калі быў вучнем Рэвельскай мастацка-прамысловай школы.

Вучыўся ў 19191924 годзе ў Вышэйшай мастацкай школе «Палас» у Тарту, у 19221923 гадах ў Дрэздэнскай акадэміі выяўленчых мастацтваў. У 1925 годзе атрымаў на адзін год стыпендыю для ўдасканалення майстэрства ў Парыжы, дзе жыў да пачатку Другой сусветнай вайны.

Вярнуўся ў Эстонію ў верасні 1939 года. У 1944 годзе з'ехаў у Аўстрыю, пасяліўшыся ў Вене. У 1946 годзе пераехаў у Парыж, дзе пражываў да сваёй смерці ў 1954 годзе. Пахаваны на могілках Пер-Лашэз.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пад уплывам экспрэсіянізму ствараў напружана-драматычныя гратэскавыя гравюры, у якіх адлюстраваны трагічныя гарадскія кантрасты («Кабарэ», 1931, «Прапаведнік», 1932), гармонія чалавека і прыроды («Дзяўчынка-берберка з вярблюдам», 1940, «Ваколіцы Вільяндзі», 1943). Аўтар партрэтаў (мастака К. Раўда, «Эстонская дзяўчына» і інш.).

Галерэя Эдуарда Війральта ў Таліне[правіць | правіць зыходнік]

У 1996 годзе венесуэльскі прадпрымальнік эстонскага паходжанні Хары Мяніл разам з эстонскім мецэнатам Хенры Радэвалам, які жыве ў Швецыі, падарыў гораду Таліну 62 графічныя творы Війральта.

29 лістапада 1996 года ў будынку Эстонскай нацыянальнай бібліятэкі была адкрыта Галерэя Эдуарда Війральта, дзе экспануюцца творы мастака, прынесеныя ў дар эстонскай сталіцы Мянілам і Радэвалам.

Зноскі

  1. а б Eduard Wiiralt
  2. Eduard Wiiralt // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Вийральт Эдуард // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. Вийральт Эдуард // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]