Эдуард Станіслававіч Куфко

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Эдуард Станіслававіч Куфко (4 сакавіка 1921, с. Славоціна, Селіжараўскі раён, Цвярская вобласць, РСФСР — 18 кастрычніка 1998) — беларускі мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Абазерскі лесатэхнічны тэхнікум у 1939 годзе, вучыўся ў Яраслаўскім мастацкім вучылішчы (1938—1939). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Быў у нацысцкім канцлагеры, з 1946 па 1953 год — вязень сталінскага ГУЛАГу. Рэабілітаваны ў 1956 годзе. З 1956 года ўдзельнічаў у мастацкіх выставах. Працаваў у станковым жывапісе ў жанрах карціны, партрэта, пейзажа, нацюрморта. З 1992 па 1996 год правёў шэраг персанальных выстаў у Беларусі і ЗША. Творы знаходзяцца ў найбуйнейшых музеях і карцінных галерэях Мінска, Мастацкім музеі Брэста, а таксама ў прыватных калекцыях Беларусі, замежных краін.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]