Эдуард Уладзіміравіч Мацюшонак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эдуард Мацюшонак
Дата нараджэння: 7 сакавіка 1958(1958-03-07) (61 год)
Месца нараджэння: вёска Мнюта-2 Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці),
СССР
Грамадзянства: Сцяг СССР СССР
Сцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці: мастак

Эдуард Уладзіміравіч Мацюшонак (7 сакавіка 1958, вёска Мнюта-2 Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці) — сучасны беларускі мастак[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1979—1984 г.г. вучыўся ў Віцебскім педагагічным інстытуце на мастацка -графічным факультэце.

З 1984 года жыве і працуе ў Вілейцы Мінскай вобласці, выкладае сусветную мастацкую культуру і маляванне ў гімназіі «Логас», кіруе выяўленчай студыяй «Вясёлка».

Ад 1986 года бярэ ўдзел у міжнародных, нацыянальных і рэгіянальных выставах. У 1989 г. прыняты ў Моладзевае аддзяленне пры Саюзе мастакоў СССР.

Вядзе гісторыка-мастацкую дзейнасць, вяртаючы імёны незаслужана забытых мастакоў Беларусі, сярод якіх Нікадзім Сілівановіч, Леў Альпяровіч і Уладзіслаў Страмінскі [2]. Творча пераасэнсоўвае спадчыну Язэпа Драздовіча[3].

Адбылося больш за 15 персанальных выстаў у Беларусі і за мяжой. Яго работы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, ЗША і Германіі.

Зноскі