Элеанора Антонаўна Бацян

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Элеанора Антонаўна Бацян
Дата нараджэння: 15 чэрвеня 1933(1933-06-15) (86 гадоў)
Месца нараджэння:
Альма-матар:
Месца працы:

Элеанора Антонаўна Бацян (нар. 15 чэрвеня 1933, г. Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1952 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум[1], у 1959 годзе — БПІ. У 19521969 гадах у інстытуце «Белдзяржпраект», у 19591992 гадах у інстытуце «Белпрампраект» (архітэктар, старшы архітэктар, кіраўнік групы, галоўны архітэктар праектаў)[2][1]. Член Саюза архітэктараў Беларусі з 1963 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя работы: прамысловыя вузлы — Усходні ў Брэсце (1964, у сааўт.; прэмія СМ СССР 1977), у г. Асіповічы (1978)[2], Магілёве, Рэчыцы[1], прамысловыя прадпрыемствы ў раёне Слуцкай шашы (1970); заводы: асфальта-бетонны (1978), буйнапанэльнага домабудавання (1976), санзагатовак (1975) і вытворчая база «Мінскметрабуда» ў прамвузле «Шабаны»[1] ў Мінску, па вытворчасці металічнага парашку ў Маладзечне і Мінску (1985), электралямпавы ў Брэсце (1980); будынкі Мінскага навукова-вытворчага аб’яднання «Цэнтр» (1988), фабрыка каляровага друку (1988, абодва ў сааўт.) у Мінску і інш[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана граматамі Дзяржбуда БССР, дыпломам Саюза архітэктараў БССР за навукова-вытворчае аб’яднанне «Цэнтр», медалём «Ветэран працы», бронзавым медалём ВДНГ СССР. За праектаванне і будаўніцтва Усходняга прамысловага вузла ў г. Брэсце ў складзе творчага калектыва ўзнагароджана прэміяй Савета Міністраў СССР[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Ботян Элеонора Антоновна
  2. 2,0 2,1 2,2 Бацян Элеанора Антонаўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бацян Элеанора Антонаўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.
  • Ботян Элеонора Антоновна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.