Эльжбета Таварніцка
| Эльжбета Таварніцка | |
|---|---|
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Дата нараджэння | 29 ліпеня 1950 (75 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Краіна | |
| Альма-матар | |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | актрыса, оперная спявачка |
| Гады актыўнасці | з 1977 |
| Пеўчы голас | сапрана |
| Інструменты | вакал |
| Жанры | опера |
| Выхаванцы | Maria Peszek[d] |
| towarnicka.com | |
Эльжбе́та Таварні́цка (польск.: Elżbieta Towarnicka, нар. 29 ліпеня 1950, Уроцлаў[1]) — польская оперная спявачка, сапрана.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Эльжбета Таварніцка нарадзілася 29 ліпеня 1950 года ва Уроцлаве. Першыя крокі ў вакале здзейсніла пад кіраўніцтвам Леакадыі Кукаўскай (польск.: Leokadia Kukawska). У 1978 годзе скончыла Кракаўскую музычную акадэмію, клас вакалу Барбары Валчынскай (польск.: Barbara Walczyńska)[1][2].
У 1979—1981 гадах была салісткай Кракаўскай Оперы, дзе выконвала галоўныя партыі сапрана ў такіх операх, як «Багема» і «Тоска» Джакама Пучыні, «Шукальнікі жэмчугу» Жоржа Бізэ, «Травіята» і «Рыгалета» Джузэпэ Вердзі, «Вольны стралок» Карла Марыі фон Вебера, «Кароль Рогер» Караля Шыманоўскі, «Дыдона і Эней» Генры Пёрсэла, «Арфей і Эўрыдыка» Крыстафа Вілібальда Глюка[1][2].
Шырокую вядомасць Эльжбеце Таварніцкай прынесла музыка Збігнева Прайснера да фільмаў Кшыштафа Кеслёўскага «Дэкалог» (1989—1990), «Падвойнае жыццё Веранікі» (1991) і «Тры колеры» (1993—1994)[1].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Małgorzata Kosińska.. Elżbieta Towarnicka: Życie i twórczość (польск.). «Culture.pl». Праверана 13 ліпеня 2018.
- ↑ а б Tess James. Review of Zbigniew Preisner, Requiem for my Friend(англ.) // Society for Music Theory. Music Theory Online. — September 1999. — Vol. 5. — № 4.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Tess James. Review of Zbigniew Preisner, Requiem for my Friend(англ.) // Society for Music Theory. Music Theory Online. — September 1999. — Vol. 5. — № 4.