Перайсці да зместу

Дэкалог (тэлецыкл)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ДэкалогM:
польск.: Dekalog
Жанр драматычны фільм
Рэжысёр
Прадзюсар Рышард Чуткоўскі
Сцэнарысты Кшыштаф Пясевіч
Кшыштаф Кеслёўскі
У галоўных
ролях
Аператары
Кампазітар
Мастак-пастаноўшчык Halina Dobrowolska[d]
Кінакампаніі Sender Freies Berlin[d], TELEWIZJA POLSKA S.A. і Тор[d]
Працягласць 572 хв.
Краіны Сцяг Польшчы Польшча
Мова польская
Год 1989
IMDb ID 0092337

«Дэкало́г» (польск.: Dekalog) — дзесяцісерыйны тэлецыкл, зняты ў 1988 годзе польскім кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім[2][3]. Тэлецыкл уяўляе сабой 10 тэлевізійных фільмаў, кожны з якіх прысвечаны адной з Дзесяці запаведзей.

Дэкалог, адзін

[правіць | правіць зыходнік]

«Дэкалог, адзін» (польск.: Dekalog, jeden) — першая частка тэлецыкла «Дэкалог», прэм’ера якой адбылася 10 снежня 1989 года. Першая частка цыкла адпавядае першай з Дзесяці запаведзяў: «Не май іншых багоў, апроч Мяне». У сцэнарыі гэта тэма раскрываецца самым непасрэдным чынам: падымаецца пытанне існавання Бога ўвогуле, а таксама праблема стварэння сучасным чалавекам фальшывых багоў. Стваральнікі фільма, наўмысна пазбягаючы традыцыйнай біблейскай інтэрпрэтацыі запаведзі, ролю такога бажка аддаюць камп’ютару. «Дэкалог I» расказвае гісторыю вучонага. Яго трагедыя вынікае з таго, што ён цалкам давярае магчымасцям сучаснай навукі, увасобленым у камп’ютары. З вялікай дакладнасцю і пры тым з вялікім запасам ён вылічвае трываласць лёду на замерзлым возеры, дзе яго ўлюбёны сын збіраецца апрабаваць свае новыя канькі. Да жалю, збег абставін прыводзіць да трагедыі. Насуперак разліку лёд не вытрымлівае вагі хлопчыка, і той тоне.[2]

Акцёр Роля
Хенрык Бараноўскі Кшыштаф Кшыштаф
Войцех Клата Павел, сын Кшыштафа Павел, сын Кшыштафа
Мая Камароўска Ірэна, сястра Кшыштафа Ірэна, сястра Кшыштафа
Артур Барчыш чалавек, што сядзіць над лёдам чалавек, што сядзіць над лёдам

«Дэкалог, два» (польск.: Dekalog, dwa) — другая частка тэлецыкла «Дэкалог», прэм’ера якой адбылася 11 мая 1990 года.

«Дэкалог, тры» (польск.: Dekalog, trzy) — трэцяя частка тэлецыкла «Дэкалог», прэм’ера якой адбылася 18 мая 1990 года.

Дэкалог, чатыры

[правіць | правіць зыходнік]

«Дэкалог, чатыры» (польск.: Dekalog, cztery) — чацвёртая частка тэлецыкла «Дэкалог», прэм’ера якой адбылася 25 мая 1990 года.

«Дэкалог, пяць» (польск.: Dekalog, pięć) — пятая частка тэлецыкла «Дэкалог», прэм’ера якой адбылася 1 чэрвеня 1990 года.

Акцёр Роля
Мірослаў Бака Яцэк Лазар Яцэк Лазар
Кшыштаф Глобіш Пётр Баліцкі адвакат Пётр Баліцкі
Ян Тэсаж Вальдэмар Рэкоўскі таксіст Вальдэмар Рэкоўскі
Артур Барчыш работнік з мерай
Аляксандр Беднаж кат

Дэкалог, шэсць

[правіць | правіць зыходнік]

«Дэкалог, шэсць» (польск.: Dekalog, sześć) — шостая частка тэлецыкла «Дэкалог», прэм’ера якой адбылася 8 чэрвеня 1990 года.

Акцёр Роля
Гражына Шапалоўска Магда Магда
Олаф Любашэнка Томэк Томэк
Стэфанія Івіньска гаспадыня Томэка
Артур Барчыш чалавек з чамаданам

«Дэкалог, сем» (польск.: Dekalog, siedem) — сёмая частка тэлецыкла «Дэкалог», прэм’ера якой адбылася 15 чэрвеня 1990 года.

Дэкалог, восем

[правіць | правіць зыходнік]

«Дэкалог, восем» (польск.: Dekalog, osiem) — восьмая частка тэлецыкла «Дэкалог», прэм’ера якой адбылася 22 чэрвеня 1990 года.

Дэкалог, дзевяць

[правіць | правіць зыходнік]

«Дэкалог, дзевяць» (польск.: Dekalog, dziewięć) — дзявятая частка тэлецыкла «Дэкалог», прэм’ера якой адбылася 29 чэрвеня 1990 года.

Дэкалог, дзесяць

[правіць | правіць зыходнік]

«Дэкалог, дзесяць» (польск.: Dekalog, dziesięć) — дзясятая частка тэлецыкла «Дэкалог», прэм’ера якой адбылася 24 чэрвеня 1989 года.

Калі ў 1988 годзе Кеслёўскі атрымаў дабро ад польскага тэлебачання на стварэнне серыяла, тэлеканал, як і ўся польская эканоміка, знаходзіліся ў фінансавым крызісе. Пасля завяршэння васьмі серый аказалася, што на апошнія дзве фінансавання не хапае. Тады Кшыштаф Занусі, адказны за пастаноўку «Дэкалога», пачаў шукаць дадатковае фінансаванне ў еўрапейскіх тэлесетках. Аднак, мала хто быў гатовы далучыцца да праекта, у тым ліку італьянскае каталіцкае тэлебачанне не бачыла ніякіх перспектыў, а нямецкія прадзюсары, паглядзеўшы першы фільм, прама заявілі: «Ні ў якім разе! Гэта такая бессаромная трата часу. Мы не можам размаўляць з нашай аўдыторыяй такой мовай»[4]. Нягледзячы на гэтыя рэакцыі, Занусі ўдалося знайсці фінансавую падтрымку, і праз дзясятак месяцаў той самы крытыкаваны і незразуметы «Дэкалог» стаў адной з найважнейшых мастацкіх падзей свайго часу.

Некаторыя кіназнаўцы падкрэслівалі, што багаты вопыт Кеслёўскага-дакументаліста стаў рашаючым для яго, як рэжысёра мастацкага фільма, і асабліва выразна гэта бачна ў «Дэкалогу»[5].

Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 10 намінацыямі на значныя кінапрэміі і ўзнагароджаны 9 з іх[6]:

Кінафестываль / Кінапрэмія Дата Прэмія / Катэгорыя Намінант(ы) Вынік Крыніцы
Венецыянскі кінафестываль 04-15.09.1989 Прыз ФІПРЭСІ (конкурсная праграма) «Дэкалог» Перамога
Прэмія «Дзеці і кіно» «Дэкалог» Перамога
Сярэбраная стужка 24.02.1990[it] Еўрапейская срэбная стужка[it] «Дэкалог» Перамога
Бодыль Сакавік 1991[en] Найлепшы еўрапейскі фільм[en] «Дэкалог» Перамога [7]
Прэмія Сіндыката французскіх кінакрытыкаў[en] 1991 Найлепшы замежны фільм «Дэкалог» Перамога
Прэмія Асацыяцыі кінакрытыкаў Чыкага[en] 1997 Найлепшы фільм на замежнай мове «Дэкалог» Перамога

У 1995 годзе «Дэкалог» быў уключаны ў «Ватыканскі спіс фільмаў»[8]. У 2000 годзе вядомы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт дадаў тэлецыкл у свой спіс «Выдатных фільмаў»[9]. У 2005 годзе тэлецыкл быў уключаны ў спіс «100 фільмаў на ўсе часы па версіі часопіса „Time“[en]» і адзначаны як найлепшы фільм свайго дзесяцігоддзя[10].

Няма адзінага меркавання пра адпаведнасць фільмаў пэўным запаведзям. Некаторыя аглядальнікі знаходзяць прамую сувязь з парадкам запаведзяў у каталіцкай традыцыі. Іншыя знаходзяць частковую сувязь: «Некаторыя эпізоды непасрэдна тычацца адпаведных запаведзяў, іншыя — ускосна, а некаторыя патрабуюць інтэрпрэтацыйнай акрабатыкі, каб выявіць сувязь»[11]. Амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт адзначае: «Прамой сувязі няма; некаторыя фільмы закранаюць больш чым адну запаведзь, а іншыя ўключаюць усю этычную сістэму, прапанаваную запаведзямі. Гэта не спрошчаныя ілюстрацыі правілаў, а гісторыі, якія ўцягваюць рэальных людзей у складанасці рэальных праблем»[9].

У кнізе «The Films of Krzysztof Kieślowski:The Liminal Image» прыводзіцца наступнае суаднясенне фільмаў і запаведзяў[12].

Дзесяць запаведзяў (паводле рымска-каталіцкай традыцыі)[13] Ідэал Тэмы, якія падымае Кеслёўскі
1. Не май іншых багоў, апроч Мяне Святасць Бога і праслаўлення Ідалапаклонства ў адносінах да навукі
2. Не ўжывай імя Пана Бога твайго дарэмна Святасць маўлення Імя, як прынцып вызначэння асобы, і маральны выбар; значнасць чыйгосьці слова ў жыцці чалавека
3. Памятай дзень святы святкаваць Святасць часу Абазначэнні часу (святы, дзень/ноч і інш.) і іх сэнсавае напаўненне
4. Шануй бацьку свайго і маці сваю Святасць аўтарытэту Сямейныя і сацыяльныя адносіны, як рэгулятары асобы
5. Не забівай Святасць жыцця Забойства і пакаранне
6. Не чужалож Святасць кахання Сутнасць і адносіны кахання і жарсці
7. Не крадзі Святасць валодання Валоданне як чалавечая патрэбнасць і спакуса
8. Не сведчы фальшыва супраць бліжняга твайго Святасць праўды Цяжкасці праўды ва ўмовах безвыходнага зла
9. Не пажадай жонкі бліжняга твайго Святасць задаволенасці Секс, рэўнасць і вернасць
10. Не пажадай нічога, што належыць бліжняму твайму Святасць задаволенасці Сквапнасць і ўзаемаадносіны
  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  2. 1 2 Dekalog (польск.). Інтэрнэт-база польскага кіно. Праверана 14 лютага 2018.
  3. Dekalog (TV Mini Series 1989–1990) — IMDb (англ.). Internet Movie Database. Праверана 11 верасня 2022.
  4. Bartosz Staszczyszyn. "Dekalog I", reż. Krzysztof Kieślowski (польск.). Culture.pl. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2023. Праверана 10 лютага 2025.
  5. Kim jest Bóg, czyli pierwszy odcinek "Dekalogu" Krzysztofa Kieślowskiego (польск.). PolskieRadio24.pl (10 снежня 2020). Праверана 15 верасня 2025.
  6. Dekalog (1989–1990) — Awards (англ.). Internet Movie Database. Праверана 11 верасня 2022.
  7. 1991: Årets vindere (дацк.). Сайт кінапрэміі «Бодыль». Праверана 14 лютага 2018.
  8. The Vatican Film List
  9. 1 2 Roger Ebert. The Decalogue (англ.). Сайт Роджэра Эберта (2 красавіка 2000). Праверана 15 верасня 2025.
  10. All-Time 100 Best Movies
  11. Scott Tobias. The Decalogue (англ.). The A.V. Club (29 сакавіка 2002). Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2024. Праверана 15 верасня 2025.
  12. The Films of Krzysztof Kieślowski:The Liminal Image 2004, с. 164.
  13. Агульны катэхізіс . Афіцыйны інтэрнэт-партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Праверана 14 лютага 2018.
  • Joseph G. Kickasola. The Films of Krzysztof Kieślowski:The Liminal Image. — A&C Black, 2004. — 332 p. ISBN 978-0-826-41559-2.