Элінар Фарджон
| Элінар Фарджон | |
|---|---|
| англ.: Eleanor Farjeon | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Псеўданімы | Tomfool[1] |
| Дата нараджэння | 13 лютага 1881[2][3][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 5 чэрвеня 1965[2][3][…] (84 гады) |
| Месца смерці |
|
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Benjamin Farjeon[d][9] |
| Маці | Margaret Jefferson[d][9] |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | паэтка, пісьменніца, дзіцячая пісьменніца, раманіст, біёграф, драматург, аўтар |
| Гады творчасці | з 1899 |
| Мова твораў | англійская |
| Прэміі | |
Элінар Фарджон (англ.: Eleanor Farjeon; 13 лютага 1881[2][3][…], Лондан[4][5][…] — 5 чэрвеня 1965[2][3][…], Хампстэд, графства Вялікі Лондан[6][7][…]) — англійская дзіцячая пісьменніца. Элінар пісала вершы, апавяданні і аповесці, прытчы і міраклі, песенныя тэксты да оперных спектакляў для дзяцей, але галоўнай у яе творчасці быць казка. Стварыла шэраг сатырычных апавяданняў для дарослых.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Элінар Фарджон нарадзілася ў Англіі 13 лютага 1881 года. Яе бацькамі былі англійскі пісьменнік Бенджамен Фарджон і Маргарэт Джэйн (Джэферсан) Фарджон, дачка амерыканскага акцёра Джозефа Джэферсана. Акрамя Элінар, у сям’і было яшчэ трое хлопчыкаў. У 1912 годзе ў часопісе «Панч» яна пачала публікаваць свае вершы пра Лондан, якія ў 1916 годзе былі выдадзены першай асобнай кніжкай пісьменніцы «Дзіцячыя песенькі старога Лондана», пасля неаднаразова перавыдавалася.
Шырокую вядомасць у СССР атрымала дзякуючы перакладу яе казак «Сёмая прынцэса» і «Хачу месяц» (пераклады на рускую мову Вольгі Варшавер, Ніны Дэмуравай і інш.).
У 1955 годзе Элінар Фарджон была ўзнагароджана за творы для дзяцей медалём Карнегі
У 1956 годзе па рашэнні Міжнароднага савета па дзіцячай і юнацкай літаратуры (IBBY) ЮНЕСКА Э. Фарджон стала першым лаўрэатам прэміі імя Ханса Хрысціяна Андэрсана[10]. Гэтую ўзнагароду неафіцыйна называюць дзіцячай «Нобелеўскай прэміяй»[11].

Элінар Фарджон памерла на радзіме 5 чэрвеня 1965 года на 85-м годзе жыцця.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Národní autority České republiky Праверана 30 жніўня 2020.
- 1 2 3 4 Eleanor Farjeon // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 3 4 5 http://web.archive.org/web/20170323073343/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/eleanor-farjeon
- 1 2 http://pustakalaya.org/eserv.php?pid=Pustakalaya:4542&dsID=NCED2069BS_SLC_SupportMaterialsEnglish.pdf
- 1 2 http://www.booksandwriters.co.uk/F/eleanor-farjeon.html
- 1 2 http://theharshlightofday.com/2014/02/13/quote-of-the-day-thursday-13-feb-2014/
- 1 2 http://www.almeida.co.uk/Downloads/projects/Resource_Packs/The_Dark_Earth_and_the_Light_Sky_Resource_Pack.pdf
- ↑ http://www.theguardian.com/books/2010/mar/23/david-almond-hans-christian-andersen-medal
- 1 2 Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew, D. Cannadine — Oxford: OUP, 2004.
- ↑ Премії-нагороди Г. К. Андерсена. Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2007. Праверана 2 красавіка 2009.
- ↑ Премия имени Г.-Х. Андерсена(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2009. Праверана 2 красавіка 2009.
- Нарадзіліся 13 лютага
- Нарадзіліся ў 1881 годзе
- Нарадзіліся ў Лондане
- Памерлі 5 чэрвеня
- Памерлі ў 1965 годзе
- Памерлі ў Вялікім Лондане
- Пахаваныя ў Вялікім Лондане
- Лаўрэаты прэміі імя Х. К. Андэрсена
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Дзіцячыя паэты
- Англамоўныя паэты
- Дзіцячыя пісьменнікі Вялікабрытаніі
- Англамоўныя пісьменнікі