Эміль Дзюркгейм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эміль Дзюркгейм
Emile Durkheim.jpg
 
Адукацыя: Вышэйшая нармальная школа[d] і Ліцэй Людовіка Вялікага[d]
Дзейнасць: антраполаг[d], філосаф, sociologist[d] і прафесар універсітэта[d]
Нараджэнне: 15 красавіка 1858(1858-04-15)[1]
Эпіналь[d][2]
Смерць: 15 лістапада 1917(1917-11-15)[1] (59 гадоў)
Парыж, дэпартамент Сена[d], Іль-дэ-Франс, Францыя[2]
Пахаванне: Могілкі Манпарнас[d]

Давід Эміль Дзюркгейм (фр.: David Émile Durkheim; (15 красавіка 1858, Эпіналь, Францыя — 15 лістапада 1917, Парыж) — французскі сацыёлаг, заснавальнік французскай сацыялагічнай школы і структурна-функцыянальнага аналізу, адзін са стваральнікаў сацыялогіі як самастойнай навукі.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Вышэйшую нармальную школу (1882). Выкладаў у некалькіх правінцыяльных ліцэях, чытаў лекцыі па сацыяльных навуках і педагогіцы ва ўніверсітэце ў Бардо (1887—1902). З 1902 г. працаваў у Парыжскім універсітэце. У 1896—1914 гг. заснаваў і кіраваў «Сацыялагічным штогоднікам». Лічыў, што грамадства ўяўляе сабой сістэму сацыяльных з'яў, якія выконваюць пэўныя функцыі, адпавядаючыя «сацыяльным патрэбнасцям».

Светапогляд, навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Эміль Дзюркгейм меркаваў, што падзел працы ў развітым грамадстве служыць для падтрымання яго «салідарнасці». На яго думку, усе сістэмы маралі вытворныя ад арганізацыі грамадства, пры гэтым кожнае грамадства стварае мараль, патрэбную для яго належнага функцыянавання. Увёў у навуковы ўжытак паняцце калектыўнай свядомасці. Сцвярджаў, што сацыяльнае жыццё залежыць ад сістэмы каштоўнасцей, якія падзяляюцца сябрамі грамадства, а функцыя сацыяльных і рэлігійных рытуалаў заключаецца ў падтрыманні і захаванні ўласцівых людзям агульных каштоўнасцей.

Яго асноўныя працы — «Аб падзеле грамадскай працы» (1893), «Правілы сацыялагічнага метаду» (1895), «Самазабойства: сацыялагічнае даследаванне» (1897), «Элементарныя формы рэлігійнага жыцця» (1912), «Сацыялогія і філасофія» (1924) і інш.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: open data platform — 2011.
  2. 2,0 2,1 Дюркгейм Эмиль — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. — ISBN 985-11-0277-6