Энгельберт Кемпфер
| Энгельберт Кемпфер | |
|---|---|
| ням.: Engelbert Kämpfer | |
| |
| падарожнік | |
| Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, урач, біёлаг, батанік, пісьменнік, натураліст, навуковы калекцыянер, картограф |
| Дата нараджэння | 16 верасня 1651[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 2 лістапада 1716[1][2][…] (65 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Johannes Kämpfer[d] |
| Месца працы | |
| Сістэматык жывой прыроды | |
|---|---|
|
Назвы раслін, апісаных ім, могуць адзначацца скарачэннем «Kämpf.»
З пункту гледжання Міжнароднага кодэкса батанічнай наменклатуры навуковыя назвы раслін, апублікаваныя да 1 мая 1753 г., не лічацца сапраўды апублікаванымі, і ў сучаснай навуковай літаратуры гэта скарачэнне практычна не сустракаецца. Персанальная старонка на сайце IPNI |
Энгельберт Кемпфер (ням.: Engelbert Kaempfer; 16 верасня 1651 — 2 лістапада 1716) — нямецкі падарожнік і натураліст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын пастара. Вывучаў філасофію, тэалогію і медыцыну ў Лемга, Хамельне, Люнебургу, Любеку, Данцыгу, Кракаве. У 1681 годзе пасяліўся ў Швецыі.
Быў сакратаром шведскага пасольства ў Персіі. У 1685 годзе паступіў у якасці хірурга на галандскі флот і пазнаёміўся з Аравіяй, Індастанам, Явай, Суматрай, Сіямам і Японіяй. У Японіі ён правёў два гады.
Найбольш вядомы Кемпфер сваім напісаным па-нямецку і перакладзеным на англійскую мову творам «History of Japan» («Гісторыя Японіі»; Лондан, 1727), які затым з’явіўся на некалькіх іншых мовах. Акрамя таго, ён апублікаваў «Amoenitatum exoticarum poëtico-politico-physico-medicarum fasciculi V» (Лемга, 1712). Банкс надрукаваў яго «Icones selectae plantarum, quasin Japonia collegit» (Лондан, 1791). Вялікая частка яго ненадрукаваных рукапісаў, багатых важнымі назіраннямі, захоўваецца ў Брытанскім музеі.
У гонар Кемпфера названы род раслін сямейства імбірных — Кемпферыя.
Зноскі
- ↑ а б Engelbert Kampfer // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Engelbert Kaempfer // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118559168 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118559168 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.227
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Энгельберт Кемпфер. Восточная литература. Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011. Праверана 15 сакавіка 2011.,
