Эрнест Васільевіч Ялугін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эрнест Васільевіч Ялугін
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 19 лістапада 1936(1936-11-19) (83 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналіст, празаік, публіцыст, сцэнарыст
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Эрнест Васільевіч Ялугін (19 лістапада 1936, в. Асінаўка, Дубровенскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі празаік, публіцыст. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1972), член Саюза журналістаў Беларусі (1958).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацькі працавалі на будаўніцтве БелДРЭС. Пасля вайны жылі ў Крычаве, дзе ў 1954 годзе Эрнест скончыў сярэднюю школу, затым працаваў рэдактарам радыёвяшчання пры Крычаўскай раённай газеце «Шлях сацыялізму», літаратурным супрацоўнікам прамысловага аддзела гэтай жа газеты (1954—1956). Удзельнічаў у рабоце мясцовага літаратурнага аб’яднання. Працаваў загадчыкам аддзела пісем, адказным сакратаром мсціслаўскай раённай газеты «Калгасная праўда» (1957—1960), быў старшынёй літаратурнага аб’яднання пры ёй.

У 1962 годзе скончыў завочнае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адначасова працаваў у Салігорску ў шматтыражнай газеце «За коммунистический труд» (1960—1961), адкуль быў пераведзены літаратурным супрацоўнікам у рэдакцыю газеты «Знамя юности», там жа стаў загадчыкам аддзела камсамольскага жыцця, адказным сакратаром, выканаўцам абавязкаў начальніка аддзела прапаганды (1961—1966). Перайшоў у рэдакцыю «Сельской газеты», дзе працаваў раз’язным карэспандэнтам газеты (1966—1969). З 1969 года працаваў карэспандэнтам газеты «Літаратура і мастацтва». У 1972—1976 гадах — на творчай рабоце. З 1976 года літаратурны супрацоўнік аддзела прозы, загадчык аддзела крытыкі і мастацтва, адказны сакратар, намеснік галоўнага рэдактара ў часопісе «Неман». У 1991—1997 гадах — галоўны рэдактар штотыдневіка «Наша слова».

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар нарысаў пра дзеячаў беларускай літаратуры і навукоўцаў: В. Быкава, А. Міронава, А. Мальдзіса, М. Улашчыка, дакументальнай аповесці пра жыцце і дзейнасць Ц. Гартнага («Без эпітафі», часопісны варыянт пад назвай «Пасля небыцця», аднаго з першадрукароў Пятра Мсціслаўца («Мсціслаўцаў посах»), сцэнарыяў дакументальных тэлефільмаў «Мсціслаў: звенні часу», «Без эпітафі», зборніка нарысаў «Саленая планета».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Піша аповесці, раманы на гістарычную і сучасную тэматыку: «Камяні Млечнага шляху», «Апошні князь», «Астравы», «Год-другі ў Алжыры», «Свечкі на Дзяды» (1991), «Ідзі і кажы» (2006), «А потым — рай» (2008).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Савік, Л. С. Ялугін Эрнэст / Л. С. Савік // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]; маст. рэд. В. Г. Загародні. — Мінск : БелЭн, 1995. — Т. 6 : Талай-Яфімаў. — С. 490—491.
  • Ялугін Эрнест Васілевіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. — Мінск : БелЭн, 1987. — Т. 5 : Скамарохі-Яшчур. — С. 684—685.