Эрнст Юнгер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эрнст Юнгер
Ernst Jünger
Ernst Junger drawing.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

29 сакавіка 1895(1895-03-29)

Месца нараджэння:

Гайдэльберг, Вялікае Герцагства Бадэн[d], Германская імперыя[1][2]

Дата смерці:

17 лютага 1998(1998-02-17) (102 гады)

Месца смерці:

Рыдлінген[d][3]

Грамадзянства:

Flag of Germany.svg Германія

Жонка:

Лізелота Лорэр

Альма-матар:

Лейпцыгскі ўніверсітэт

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

салдат, энтамолаг, філосаф, пісьменнік, аўтар дзённіка, журналіст, пісьменнік-фантаст, паэт

Кірунак:

вайна

Жанр:

дзённікі, раманы

Мова твораў:

нямецкая[4]

Узнагароды:

Прэмія Гётэ

juenger-haus.de
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Эрнст Ю́нгер (ням.: Ernst Jünger; 29 сакавіка 1895, Гайдэльберг, Германская імперыя — 17 лютага 1998, Рыдлінген, Германія) — нямецкі пісьменнік і філосаф. Акрамя сваіх палітычных эсэ, раманаў і дзённікаў, вядомы дзякуючы дакументальнаму апавяданню пра свой досвед у Першай сусветнай вайне — «У стальных навальніцах».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Эрнст Юнгер паходзіў з сярэдняе класы. Бацька — інжынер-хімік, пазней фармацэўт. У 1901—1913 Эрнст навучаўся ў школе, а ў 1913 сышоў з хаты і ўступіў у Французскі замежны легіён. Аднак з пачаткам I сусветнай вайны служыў у імператарскім нямецкім войску на Заходнім фронце. У 1917 атрымаў Жалезны крыж I класы[5], а ў 1918 у званні лейтэнанта — найвышэйшую прускую ваенную ўзнагароду, Pour le Mérite.

Пасля вайны Юнгер служыў у войску Веймарскай рэспублікі да дэмабілізацыі ў 1923. У 1925 ажаніўся з Грэтай фон Яйнсен. Яны мелі двух дзяцей, Эрнста і Аляксандра (1934-93).

У 1927 пераехаў у Берлін. Вывучаў марскую біялогію, заалогію, батаніку, філасофію і стаў вядомым энтамолагам.

Пасля прыходу да ўлады нацыстаў Эрнст Юнгер адмовіўся і ад прапанаванага месца ў Рэйхстагу, і ад пасады кіраўніка Нямецкай акадэміі літаратуры[6]. Ён не стаў членам НСДАП, адмовіўся выступаць на гебельсавым радыё, напісаў у афіцыйную газету НСДАП «Völkischer Beobachter» ліст з забаронай публікаваць яго творы. Пасля таго, як з ветэранскай арганізацыі Гановерскага палка «Traditionsverein der 73er» былі выключаны ўсе яўрэі, Эрнст з братам Фрыдрыхам Георгам таксама пакінулі шэрагі гэтай арганізацыі[7].

У 1933 Юнгер з'ехаў з Берліна; гестапа зладзіла ў яго хаце ператрус.

У II сусветную вайну Эрнст Юнгер служыў капітанам. Знаходзячы на адміністрацыйнай пасадзе ў Парыжы, пазнаёміўся з Пікаса і Както. Пасля спробы забойства Гітлера быў зняты з пасады, паколькі быў асабіста знаёмы з некаторымі са змоўшчыкаў.

Пасля вайны выданні Юнгера спярша былі забаронены ў Германіі з-за падазрэнняў у супрацоўніцтве з нацыстамі. У 1950-я яго аўтарытэт быў адноўлены, у 1965 выйшаў зборнік яго твораў у 10 тамох.

У 1960 памерла яго жонка Грэта, і ў 1962 Эрнст ажаніўся з Лізелотай Лорэр.

Брат Эрнста Юнгера Фрыдрыха Георга — паэт і эсэіст.

У 1997 годзе Эрнст Юнгер перайшоў у каталіцтва. Памёр у Рыдлінгене ў 102-гадовым узросце, апошнім з носьбітаў ваеннага ордэна Pour le Mérite.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Эрнст Юнгер пасля I сусветнай вайны

Першым яго творам, выдадзеным у 1920 годзе, стала кніга «У стальных навальніцах» (ням.: In Stahlgewittern), якая прынесла яму нечаканую славу. Кніга была складзена на аснове ўласнага досведу аўтара і ацэненая як усхваленне вайны. Нягледзячы на яго дыстанцыянавасць ад нацыстаў, кніга «У стальных навальніцах» карысталася вялікім попытам у Германіі ў 1930-х[6].

У кнізе «Агонь і кроў» (ням.: Feuer und Blut, 1925), як і ў «У стальных навальніцах», Юнгер усхвальваў вайну як унутраную падзею. Ён крытыкаваў крохкасць і нестабільнасць дэмакратыі ў Веймарскай рэспубліцы, адзначаючы, што «ненавідзеў дэмакратыю як мор»[6].

У працы «Пра нацыяналізм і яўрэйскае пытанне» (ням.: Über Nationalismus und Judenfrage, выдадзенай у 1930, Юнгер прадставіў жыдоў пагрозай адзінству Германіі і рэкамендаваў асіміляцыю або эміграцыю ў Палесціну.

У 1948 былі надрукаваны яго дзённікі Другой сусветнай вайны пад назвай «Рэфлексіі» (ням.: Strahlungen).

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 1985, у гонар 90-годдзя пісьменніка, нямецкая зямля Бадэн-Вюртэмберг заснавала прэмію яго імя па энтамалогіі. Яна ўручаецца штотры гады за выбітныя дасягненні па энтамалогіі.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Юнгер Эрнст // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. http://articles.chicagotribune.com/1993-08-01/entertainment/9308010313_1_ernst-junger-east-german-army-joachim-neugroschel
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118558587 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  4. 4,0 4,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. Jünger , 2004
  6. 6,0 6,1 6,2 Hoffmann , 2004
  7. Hilary Barr An Exchange on Ernst Jünger (англ.) . New York Review of Books (24 чэрвеня 1993). Праверана 8 ліпеня 2013.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Storm of Steel = In Stahlgewittern — London: Penguin, 2004. — ISBN 0-86527-310-3.
  • Introduction — London: Penguin, 2004.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]